Гогенштаўфены
Выгляд
(Пасля перасылкі з Штаўфены)
| Гогенштаўфены | |
|---|---|
| | |
| Роданачальнік | Фрыдрых I[d] |
| Падданства | |
| Год заснавання | 1079 |
Гогенштаўфены (ням.: Hohenstaufen) — дынастыя паўднёва-германскіх каралёў і імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі (1138—1254), згаслая ў мужчынскім пакаленні ў 1268 г., са смерцю Конрадзіна.
Першы дакладна вядомы продак іх быў Фрыдрых Бюрэнскі, які жыў каля сярэдзіны XI ст. Яго сын, Фрыдрых I, пабудаваў замак на гары Штаўфен, або Гогенштаўфен. Ён атрымаў ад Генрыха IV у 1079 годзе герцагства Швабскае і руку яго адзінай дачкі Агнэс. Прэтэндэнтамі на гэта герцагства былі Бертальд, сын Рудольфа Швабскага (праціўніка Генрыха IV), і Бертальд Цэрынгенскі; пасля працяглых войнаў, якія ішлі з пераменным поспехам, у Майнцы быў заключаны мір (1097), па якому Фрыдрых прызнаны быў герцагам Швабскім.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Штаўфены // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 470. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).