Швытурыё-Арэна
| Швытурыё-Арэна | |
| Краіна | Летува |
|---|---|
| Горад | Клайпеда |
| Адрас | вул. Дубысас, 10 |
| Год пабудовы | 2011 |
| Дата адкрыцьця | 28 ліпеня 2011 |
| Зьмяшчальнасьць | 6200 (баскетбол) |
| Хатняя каманда | БК «Нэптунас» |
| Каардынаты | 55°41′13″ пн. ш. 21°9′21″ у. д. / 55.68694° пн. ш. 21.15583° у. д.Каардынаты: 55°41′13″ пн. ш. 21°9′21″ у. д. / 55.68694° пн. ш. 21.15583° у. д. |
| Швытурыё-Арэна на мапе Летувы Швытурыё-Арэна | |
| Афіцыйны сайт | |
«Швытурыё-Арэна» (па-летувіску: Švyturio Arena) — крытая арэна ў Клайпедзе, Летува. Арэна названая ў гонар кампаніі «Švyturys-Utenos alus», які выкупіў правы на назву арэны. Умяшчальнасьць арэна на баскетбольных матчаў складае 6200 чалавек, на хакейных матчах — 4416 чалавек, на канцэртах — 6512 чалавек. Першапачаткова плянавалася, што арэна будзе мець назоў «Клайпеда-Арэна», аднак броварная кампанія «Švyturys-Utenos alus» набыла правы на назву і пераназвала пабудову ў «Švyturio Arena».
Будаўніцтва арэны было скончана 28 ліпеня 2011 году да чэмпіянату Эўропы па баскетболе, які праходзіў у Летуве з 31 жніўня па 5 верасьня 2011 году. Арэна прымала гульні групы D, у якой выступалі зборныя Расеі, Славеніі, Грузіі, Баўгарыі, Украіны і Бэльгіі.
У цяперашні час арэна зьяўляецца хатняй пляцоўкай клайпедзкага баскетбольнага клюбу «Нэптунас».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Швытурыё-Арэна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў