Ц
| Літара кірыліцы Ц | |
| Цц | |
| ◄ У Ў Ф Х Ц Ч Џ Ш Щ ► | |
| Беларускі альфабэт: | |
|---|---|
| ◄ У Ў Ф Х Ц Ч Ш Ы Ь ► | |
| У лацінцы | C · c |
| Зьвесткі | |
| Тып | асноўная кірыліца, альфабэтны; |
| Гук | [ts] |
| Назва ў Юнікодзе | cyrillic capital letter tse
cyrillic small letter tse |
| Юнікод | Ц: U+0426 ц: U+0446 |
| HTML | Ц: Ц, Ц ц: ц, ц |
| UTF-16 | Ц: 0x426 ц: 0x446 |
| URL-код | Ц: %D0%A6 ц: %D1%86 |
| усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога | |
Ц, ц (цэ; курсіў: Ц ц) — 25-я літара беларускага кірылічнага альфабэту.
Выкарыстоўваецца таксама ўва ўсіх славянскіх кірылічных альфабэтах (23-я ў баўгарскай, 24-я ў расейскай, 27-я ў сэрбскай і ўкраінскай, 28-я ў македонскай) і ў пісьмовасьцях некаторых неславянскіх народаў. У стара- і царкоўнаславянскай азбуках носіць назву «ци» (ст.-сл.) ці «цы» (ц.-сл.), значэньне якой ня ясныя: яго злучаюць з словам «ции» (гэтыя) ад пытальнага й адноснага займеньніка «кыи» (які, якога); з старажытнарускім зьвязам «ци» («хіба», «ці», «ці дакладна, што»), адпаведным сучаснаму ўкраінскаму «чы»; ёсьць і іншыя вэрсіі. У кірыліцы звычайна лічыцца 26-й паводле парадку (калі гаворка ідзе пра стараславянскую азбуку) ці 25-й (у царкоўнаславянскай азбуцы) і выглядае як
; у глаголіцы па ліку 27-я, мае выгляд
. У абедзьвюх азбуках мае лікавае значэньне — 900.
Лічбавае значэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах Ц мае лічбавае значэньне — 900.