Перайсьці да зьместу

Франчэска Тоцьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Франчэска Тоцьці
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 верасьня 1976(1976-09-27) (49 гадоў)
Рост 180 см[1]
Вага 82 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца, нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1993—2017 Рома 619 (250)
Зборныя
1991—1992 Італія (да 17)[d] 13 (2)
1992 Італія (да 16)[d] 6 (3)
1992 Італія (да 15)[d] 6 (3)
1993—1995 Італія (да 19)[d] 14 (7)
1993—1995 Італія (да 18)[d] 14 (7)
1995—1997 Італія (да 21)[d] 8 (4)
1998—2006 Італія 58 (9)

Франчэска Тоцьці (па-італьянску: Francesco Totti; нар. 27 верасьня 1976 году, Рым) — італьянскі прафэсійны футбаліст. Былы нападнік і капітан футбольнага клюбу «Рома», колеры якога абараняў усю кар’еру з 1992 году. У складзе рымскага клюбу чэмпіён Італіі 2001 году і пераможца Кубка Італіі 2007 году. Чэмпіён сьвету 2006 году і віцэ-чэмпіён Эўропы 2000 году ў складзе нацыянальнай зборнай Італіі, таксама гуляў на чэмпіянаце сьвету 2002 году і чэмпіянаце Эўропы 2004 году. Двойчы, у 2001 і 2004 гадах, прызнаваўся найлепшым гульцом году ў Італіі. Вялікі ўклад зрабіў у перамогу моладзевай зборнай Італіі ў чэмпіянаце Эўропы 1995 году. У асноўнай камандзе дэбютаваў у 1998 годзе. Уваходзіць у сьпіс 125 найлепшых футбалістаў сьвету, названы Пэле ў сакавіку 2004 году. Зь дзейсных футбалістаў Тоцьці забіў больш за ўсіх галоў у Сэрыі А — 158.

  • Уваходзіць у сьпіс ФІФА 100
  • Чэмпіён Італіі 2001
  • Уладальнік Кубка Італіі 2007, 2008
  • Чэмпіён сьвету 2006
  • Найлепшы бамбардзір Эўропы 2007 году

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]