VK
| VK | |
|---|---|
| | |
| URL | vk.com |
| Тып сайта | сацыяльная сетка, музычны стрымінгавы сэрвіс[d] і Інтэрнэт-супольнасць[d] |
| Мова(-ы) | руская |
| Наведвальнасць |
|
| Мова праграмавання | KPHP[d] |
| Уладальнік | VK[d] |
| Аўтар | Павел Валер'евіч Дураў |
| Пачатак працы | 10 кастрычніка 2006[2] |
| Рэйтынг Alexa | 15[3] |
«ВКонтакте» або VK — расійская сацыяльная сетка са штаб-кватэрай у Санкт-Пецярбургу. Сайт даступны на 86 мовах; асабліва папулярны сярод рускамоўных карыстальнікаў[4].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Рэсурс першапачаткова пазіцыянаваў сябе як сацыяльная сетка студэнтаў і выпускнікоў расійскіх ВНУ[5], пазней стаў называць сябе «сеткавым праектам, які дапамагае людзям падтрымліваць сувязь з блізкімі людзьмі»[6]. Са студзеня 2009 года «У Кантакце» наведвала больш людзей, як галоўнага канкурэнта ў Расіі — «Аднакласнікі»[7]. У жніўні 2011 года штодзённая аўдыторыя сацыяльнай сеткі перавысіла 24 мільёна чалавек[8].
Па стане на 2017 год — трэці па папулярнасці сайт ва Украіне і ў Казахстане, чацвёрты — у Беларусі, 42-і — у свеце[9].
Функцыянальнасць
[правіць | правіць зыходнік]Карыстальнікам ВК даступны характэрны для многіх сацыяльных сетак набор магчымасцяў: ствараць профіль з інфармацыяй пра сябе, вырабляць і распаўсюджваць кантэнт, гнутка кіраваць прыватнасцю, узаемадзейнічаць з іншымі карыстальнікамі наўпрост ці праз механізм суполак і сустрэч, адсочваць праз стужку навін актыўнасць сяброў і суполак.
Уладальнікі
[правіць | правіць зыходнік]Станам на 2025 год, «ВКонтакте» належыць холдынгу «Газпром-медыя», які кантралюе большую частку кампаніі (57,3 % галасоў). Астатнія акцыі VK належаць Naspers Prosus (12,3 %), Alibaba Group (4,5 %) і Tencent (3,3 %)[4].
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Ёсць меркаванне, што VK, як і некаторыя іншыя сацыяльныя сеткі, капіруе ідэю, дызайн і архітэктуру сайта Facebook. У адказ на крытыку стваральнікі заяўляюць, што некаторыя ідэі і механізмы, якія выкарыстоўваюцца ў сацыяльных сетках, упершыню былі рэалізаваны менавіта ў VK[10].
Цэнзура
[правіць | правіць зыходнік]Ва Украіне сацыяльная сетка «VK» заблакавана з 16 мая 2017 года[11][12].
У Беларусі на падставе рашэнняў судоў абмяжоўваецца доступ да асобных старонак сацыяльнай сеткі «VK» за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў[13].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://roem.ru/28-04-2017/248830/mrg-results-1q17/ Праверана 5 жніўня 2017.
- ↑ https://www.lecourrierderussie.com/societe/2017/06/bloquage-telegram-messagerie-russe/
- ↑ Alexa Internet — 1996. Праверана 28 лістапада 2017.
- ↑ а б Кто владелец ВКонтакте в России сейчас (2025) (руск.)
- ↑ Павел Дураў, «В Контакте миллион участников»
- ↑ У Кантакце — пра сайт
- ↑ Россияне больше всех сидят в социальных сетях
- ↑ Статыстыка liveinternet.ru
- ↑ Alexa Top 500 Global Sites. Vkontakte site info Архівавана 16 лістапада 2017.
- ↑ Как «ВКонтакте» стала главной соцсетью России — и почему перестала ей быть (руск.)
- ↑ Зеленский продлил запрет российских соцсетей (руск.)
- ↑ Рішення Ради національної безпеки і оборони України від 28 квітня 2017 року (укр.)
- ↑ Мининформ ограничил доступ к 5 интернет-ресурсам и 12 группам в социальной сети «ВКонтакте»