Унутрыпарашыцавыя
| Унутрыпарашыцавыя | |
Barentsia discreta | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Разьдзел | Білятэральныя |
| Падразьдзел | Першаснаротыя |
| Надтып | Сьпіральныя |
| Тып | Унутрыпарашыцавыя |
| Сямейства | |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| 'Entoprocta Nitsche, 1870 | |
Унутрыпарашы́цавыя (Entoprocta) — тып у асноўным сядзячых водных жывёлаў памерамі ад 0,1 да 7 мм. Дарослыя асобіны келіхападобнай формы, на адносна доўгіх ножках. Яны маюць «карану» зь цьвёрдых шчупальцаў, вейкі якіх генэруюць водныя плыні, што падцягваюць ежу(en) ў напрамку роту, а рот і анус разьмешчаныя ўнутры «кароны». Зьнешне падобныя да іх махаваткі (Ectoprocta) маюць анус са зьнешняга боку «кароны» са шчупальцаў. Большасьць сямействаў унутрыпарашыцавых жывуць калёніямі, і ўсе са 150 відаў, за выняткам двух — марскія. Асобныя віды могуць павольна перамяшчацца.
Некаторыя віды выдзяляюць неаплодненыя яйцаклеткі ў ваду, іншыя трымаюць іх у вывадкавых камэрах да вылупліваньня, і некаторыя зь іх маюць пляцэнтападобныя органы для кармленьня яйкаў. Пасьля вылупліваньня лічынкі некаторы час плаваюць, пасьля чаго прымацоўваюцца да зямлі. Там яны мэтамарфуюць, іхні стрававальны тракт паварочваецца на 180°, і такім чынам рот і анус глядзяць угору. Як каляніяльныя, так і адзінкавыя віды таксама памнажаюцца клянаваньнем . Адзінкавыя гадуюць клёнаў у прасторы між шчупальцамі і выпускаюць іх па сканчэньні разьвіцьця, а каляніяльныя жывёлы прадукуюць новых са сьцябла або з калідорападобных сталёнаў.
Голашчэлепавыя з роду Trapania і турбэлярныя пляскатыя чарвякі палююць на энтапроктаў. Выяўленыя некаторыя віды энтапроктаў, што жывуць у замкнёнай асацыяцыі зь іншымі жывёламі.
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Nielsen C. Entoprocts // Synopsis of the British Fauna No. 41 / Kermack, D.M. & Barnes, R.S.K.. — Leiden: Brill, 1989.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Унутрыпарашыцавыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- earthlife.net (анг.)