Перайсьці да зьместу

Уладзімер Яцкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Яцкевіч
15 лістапада 1839(1839-11-15)8 лютага 1919(1919-02-08) (79 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца сьмерці
Прыналежнасьць Расейская імпэрыя
Званьне генэрал-лейтэнант, Генэрал ад артылерыі і general of the artillery[d]
Камандаваў 1st Caucasus Army Corps[d]
Бітвы/войны
Узнагароды
ордэн сьвятога Георгія IV ступені ордэн сьвятога Георгія ордэн сьвятога Ўладзімера ордэн сьвятога Аляксандра Неўскага кавалер ордэна Сьвятога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла ордэн сьвятога Ўладзімера II ступені ордэн сьвятой Ганны ордэн сьвятой Ганны I ступені ордэн сьвятога Станіслава I ступені ордэн сьвятога Ўладзімера III ступені ордэн сьвятога Ўладзімера IV ступені ордэн Сьвятой Ганны 2 ступені ордэн сьвятога Станіслава II ступені ордэн сьвятой Ганны III ступені ордэн сьвятога Станіслава III ступені ордэн сьвятога Станіслава ордэн Высакароднай Бухары Залатая шабля «За сьмеласьць» ордэн сьвятога Станіслава

Уладзі́мер Аўксе́нцьевіч Яцке́віч (1832—1917?) — расейскі дзяржаўны й вайсковы дзеяч, генэрал-лейтэнант. Са шляхецкага роду Яцкевічаў гербу Газдава.

Навучаўся ў Полацкім кадэцкім корпусе і Канстантынаўскім корпусе. У 1858 выпушчаны ў артылерыю ірэгулярных войскаў сотнікам і з тых часоў служыў на Кубані. У 1865 Начальнікам артылерыі арміі Кубанскае вобласьці прызначаны камандэрам 4-е батарэі. У 1879 стаў камандэрам конна-артылерыйскае брыгады Кубанскага войска, празь 10 гадоў узьедзены ў генэрал-маёры. У 1890 прызначаны старэйшым памагатым Начальніка Кубанскае вобласьці й Наказнога атамана Кубанскага казачага войска. У 1895 залічаны ў вайсковае саслоўе Кубанскага казачага войска па станіцы Усьць-Лабінскай, з наданьнем званьня ганаровага старэйшыны гэтае станіцы. Неаднаразова часова выконваў пасаду Начальніка Кубанскай вобласьці й Наказнога атамана. Быў дырэктарам Кубанскага Абласнога апякунскага аб турмах камітэту й ганаровым апякуном Кубанскае Аляксандраўскае рэальнае вучэльні. У 1898 узьведзены ў генэрал-лейтэнанты, з прызначэньнем кашталянам Карскае крэпасьці й пакінуты па палявой коннай артылерыі. У 1905 часавы генэрал-губэрнатар Тыфліса і Тыфліскага павету і Эрыванскае губэрні. У 1910 увайшоў у склад Вайсковае Рады і з гэтага часу жыў у Пецярбургу. Быў узнагароджаны ўсімі ступенямі расейскіх ордэнаў Сьв. Ганны, Сьв. Уладзімера і Сьв. Станіслава, ордэнам Белага Арла, ордэнам Сьв. Аляксандра Неўскага, а таксама Бухарскім ордэнам Узыходзячае залатое I ступені зоркі. У 1915 атрымаў дыямэнтавыя знакі ордэна Аляксандра Неўскага. Выйшаў у адстаўку ў 1916 і пасяліўся ў Віцебску.