Уладзімер Валчкоў
| Уладзімер Валчкоў | |
| | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Пражывае ў | Менск, Беларусь |
| Нарадзіўся |
7 красавіка 1978 Менск, БССР |
| Рост | 1,8 м |
| Вага | 76 кг |
| Пачатак кар’еры | 1995 |
| Канец кар’еры | 2008 |
| Працоўная рука | правая, бэк-хэнд абодвума |
| Прызавыя грошы | $1 309 401 |
| Адзіночны разрад | |
| Матчаў | 67—87 |
| Тытулаў | 0 |
| Найвышэйшы рэйтынг | 25 (30 красавіка 2001) |
| Турніры Вялікага шлему | |
| Аўстралія | 2 раўнд (2002) |
| Францыя | 2 раўнд (2004) |
| Ўімбэлдан | Паўфінал (2000) |
| ЗША | 2 раўнд (2001) |
| Парны разрад | |
| Матчаў | 36-43 |
| Тытулаў | 1 |
| Найвышэйшы рэйтынг | 71 (9 чэрвеня 2003) |
| Уладзімер Валчкоў у Вікісховішчы | |
Уладзімер Мікалаевіч Валчкоў (нарадзіўся 7 красавіка 1978 у Менску) — беларускі прафэсійны тэнісіст. Стаў прафэсіяналам у 1995 годзе.
Кар'ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асабліва яркімі атрымліваюцца ў Уладзімера выступы ў Кубку Дэвіса за каманду Беларусі, у якой ён доўгія гады гуляе разам з Максам Мірным.
Пераможца юніёрскага Ўімблдона 1996 у адзіночным разрадзе (у фінале перамог харвата Івана Любічыча зь лікам 3-6 6-2 6-3).
Вышэйшае дасягненьне ў турнірах Вялікага Шлема — паўфінал на Ўімблдоне ў 2000 годзе, пасьля чаго Валчкоў атрымаў ад брытанскай прэсы мянушку «Владыятар» (па аналёгіі з галоўным героем фільма Рыдлі Скота «Глядыятар», які выйшаў на экраны незадоўга да пачатку турніру).
У верасьні 2002 году ў Ташкенце Валчкоў адзіны раз дайшоў да фіналу турніру ATP, дзе саступіў Яўгену Кафельнікаву у 2 сэтах. Для Кафельнікава тая турнірная перамога стала апошняй у кар’еры ў адзіночным разрадзе.
Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2000 і 2004 гадоў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладзімер Валчкоў (анг.) на сайце Асацыяцыі тэнісістаў-прафэсіяналаў