Трура
| Трура | |
| Краіна: | Вялікабрытанія |
| Плошча: |
|
| Насельніцтва: | |
| Тэлефонны код: | 01872 |
| Паштовы індэкс: | TR1, TR2, TR3, TR4 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 50°15′36″ пн. ш. 5°3′4″ з. д. / 50.26° пн. ш. 5.05111° з. д.Каардынаты: 50°15′36″ пн. ш. 5°3′4″ з. д. / 50.26° пн. ш. 5.05111° з. д. |
Трура на мапе Вялікабрытаніі Трура | |
| http://www.truro.gov.uk/ | |
Тру́ра (па-ангельску: Truro) — горад на паўднёвым усходзе Ангельшчыны. Гэта самы паўднёвы горад у Вялікабрытаніі, які месьціцца за 373 км на паўднёвы захад ад Лёндану. Уважаецца акруговым горадам Корнўалу і адзіным местам рэгіёну з статусам «сіці». Вядомы цэнтар адпачынку і шопінгу. Паводле перапісу насельніцтва 2021 году насельніцтва места складала 21 046 чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Трурскі замак быў пабудаваны ў XII стагодзьдзі Рычардам дэ Люсі, які займаў пасаду галоўнага судзьдзі Ангельшчыны за часам Гэнрыха II. Дэ Люсі атрымаў землі ў Корнўале за судовыя паслугі. Горад паўстаў ніжэй за замкам і атрымаў статус мястэчка дзякуючы далейшай эканамічнай дзейнасьці. Замак даўно зьнік[3].
Да пачатку XIV стагодзьдзя Трура стаў буйным портам дзякуючы разьмяшчэньню ў глыбіні вострава, удалечыні ад захопнікаў, росквіту рыбалоўнай прамысловасьці і ролі гораду ў здабычы волава і медзі з корнўальскіх капальняў. Чорная сьмерць прывяла да гандлёвага спаду і зыходу насельніцтва, што пакінула горад у вельмі занядбаным стане. Гандаль і росквіт паступова аднавіліся за час Т’юдараў. Мясцовае самакіраваньне зьявілася ў 1589 годзе з новай хартыяй Лізаветы I, якая надала гораду выбарнага мэра і кантроль над портам Фалмут[4]. У час Грамадзянскай вайны ў XVII стагодзьдзі Трура назапасіў значныя сілы дзеля барацьбы за караля, у выніку чаго тут быў створаны манэтны двор раялістаў. Параза ад парлямэнцкіх войскаў была наступствам бітвы пры Нэйзьбі ў 1646 годзе, калі генэрал Фэрфакс павёў сваю армію на паўднёвы захад, каб вызваліць Тонтан і захапіць заходнюю частку краіны, якая была пад кантролем раялістаў. Раялісцкія войскі здаліся ў Трура, а вядучыя камандзіры раялістаў, у тым ліку лорд Гоптан, прынц Ўэйлскі, сэр Эдўард Гайд і лорд Кейпэл, уцяклі з Фалмуту ў Джэрзі[5]. Пазьней у тым жа стагодзьдзі суседні Фалмут атрымаў уласную хартыю, якая надала яму правы на гавань, і паклала пачатак працягламу суперніцтву паміж гарадамі. Спрэчка была разьвязаная ў 1709 годзе, калі кантроль над ракой Фал быў падзелены паміж імі.

Трура квітнеў у XVIII і XIX стагодзьдзях дзякуючы ўдасканаленым мэтадам здабычы і больш высокім цэнам на волава, а таксама ягонай наступнай прывабнасьці для багатых уладальнікаў шахтаў. Вытанчаныя геаргіянскія і віктарыянскія дамы таго часу можна пабачыць сёньня на вуліцы Леман, названай у гонар горназдабыўнога магната і мясцовага сябра парлямэнту сэра Ўільяма Лемана. Трура фактычна быў грамадзкім цэнтрам графства, атрымаўшы мянушку «Корнўальскі Лёндан»[6]. Значнасьць Трура ўзрасла пазьней у XIX стагоддзі зь зьяўленьнем жалезаплавільных заводаў, ганчарных і гарбарных заводаў. З 1860-х гадоў Вялікая Заходняя чыгунка забясьпечвала наўпроставае зьлучэнне зь лёнданскім Падынгтанам. У тым жа стагодзьдзі ў месьце была збудаваная катэдра.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://www.citypopulation.de/UK-England.html?cityid=20749
- ^ Parish Profiles // 2021 United Kingdom census — Office for National Statistics.
- ^ «Truro Castle Hill». The Gatehouse Gazetteer.
- ^ «Truro». History of Parliament.
- ^ «Trudox-Hill — Trysull Pages 395–398 A Topographical Dictionary of England. Originally published by S Lewis, London, 1848». British History Online.
- ^ «History of Truro». Truro Town Site.