Сіхатэ-Алінь
| Сіхатэ-Алінь | |
| Найвышэйшы пункт | |
|---|---|
| Tordoki Yani[d] | |
| Вышыня | 2090 м н. у. м. |
| Памеры | |
| Даўжыня |
|
| Геаграфія | |
| Месцазнаходжаньне | Хабараўскі край і Прыморскі край |
| Кантынэнт | Азія |
| Краіна | |
Сіхатэ-Алінь — горная краіна на Далёкім Усходзе Расеі. Даўжыня звыш 1200 км, шырыня каля 200 км. Працягваецца на паўднёвы захад ад вусьця Амуру да Ўладзівастоку ўздоўж узьбярэжжа Японскага мора. Найвышэйшыя вяршыні — Тардокі-Яні (2077 м) і Анік (1933 м) на поўначы горнага масіву. Сіхатэ-Алінь зьяўляецца аб'ектам №766 Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА[2].
Галоўны сымбаль Сіхатэ-Алінь — усурыйскі (сібірскі, амурскі) тыгар (каля 90% ад сусьветнай папуляцыі). Іншыя вядомыя эндэмікі Сіхатэ-Аліня — далёкаўсходні леапард (каля 30 зьвяроў) і ольгінская лістоўніца. Іншыя жывёлы — ізюбр, гімалайскі мядзьведзь; расьліны — жэньшэнь, кішміш, лімоньнік. Жывуць абарыгінальныя народы — нанайцы на поўначы (менш у цэнтры), удэгейцы на поўдні і ў цэнтры (менш на поўначы). Найбуйнейшыя населеныя пункты — горад Дальнягорск (39,6 тысячы жыхароў) і гарадзкі пасёлак Кавалерава (17,4 тысячы жыхароў). У гарах ідзе здабыча золата, волава, полімэталаў, каменнага і бурага вугалю. Сіхатэ-Алінь зьяўляецца вялікім водападзелам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |