Сэнт-Джонз
| Сэнт-Джонз | |
| Дата заснаваньня: | 1666 |
| Краіна: | Антыгуа і Барбуда |
| Плошча: |
|
| Вышыня: | 0 м н. у. м. |
| Насельніцтва: | |
| Геаграфічныя каардынаты: | 17°7′16″ пн. ш. 61°50′41″ з. д. / 17.12111° пн. ш. 61.84472° з. д.Каардынаты: 17°7′16″ пн. ш. 61°50′41″ з. д. / 17.12111° пн. ш. 61.84472° з. д. |
Сэнт-Джонз на мапе Антыгуа і Барбуды Сэнт-Джонз | |
| http://sjdcanu.com/ | |
Сэнт-Джонз (па-ангельску: St. John's) — сталіца і найбуйнейшы горад Антыгуа і Барбуды. Месьціцца ў заходняй частцы вострава Антыгуа, прылягаючы да гавані Сэнт-Джонз. Насельніцтва места складае 22 219 чалавек. З моманту свайго зьяўленьня па францускім уварваньні ў 1666 годзе горад хутка пашыраўся, у рэшце рэшт замяніўшы Фалмут у якасьці галоўнага места вострава. Да 1689 году Сэнт-Джонз апярэдзіў свайго апанэнта ў колькасьці насельніцтва. Места працягвала расьці цягам 1700-х гадоў, часам пакутуючы ад пажараў або ўраганаў. Сэнт-Джонз у значнай ступені пазьбег узброеных канфліктаў, але ў 1736 годзе ў горадзе плянавалася маштабнае паўстаньне рабоў.
Горад уважаецца эканамічным цэнтрам краіны. Тут месьціцца Дзяржаўны каледж Антыгуа, то бок найбуйнейшая вышэйшая навучальная ўстанова краіны, а таксама адкрыты кампус Унівэрсытэту Вэст-Індыі. Сэнт-Джонз спрабуе мадэрнізаваць сваю эканоміку, пабудаваўшы шмат канфэрэнц-цэнтраў і сучасных офісных будынкаў. У ім таксама працуе нацыянальная бібліятэка і большасьць дзяржаўных установаў. Зважаючы на тое, што ў Сэнт-Джонзе месьцяцца рэзыдэнцыі ўсіх трох галінаў улады, аніводны закон ніколі не абвяшчаў яго афіцыйнай сталіцай краю. Большасьць дыпляматычных місій разьмешчаныя ў суседняй вёсцы Марбл-Гіл[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Saint John's Population 2025 (анг.)
- ^ Hector, H. X. (25.05.2025) Capital of Antigua and Barbuda. Axarplex.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |