Сымонэ Джанэльлі
| Сымонэ Джанэльлі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 9 жніўня 1996[1] (29 гадоў) | |
| Рост | 200 см[2] | |
| Вага | 89 кг | |
| Пазыцыя | сувязны | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Сыр Сэйфці | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
| 2012—2021 | Трэнтына | |
| 2021— | Сыр Сэйфці | |
| Зборныя | ||
| 2015— | Італія[d] | |
Сымо́нэ Джанэ́льлі (па-італьянску: Simone Giannelli) — італьянскі валейбаліст, сувязны клюбу «Сыр Сэйфці» і зборнай Італіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Валейболам займаўся ў родным Бальцана, але ў 2010 годзе далучыўся да «Трэнтына». У гэтым клюбе і пачаў прафэсійную кар’еру. У 2013 году ў складзе каманды ўпершыню стаў чэмпіёнам Італіі. Джанэльлі зарэкамендаваў сябе як пэрспэктыўная зорка валейболу, чым быў уганараваны тытулам самага каштоўнага гульца фіналу Сэрыі А сэзону 2014—2015 гадоў.
У 2021 годзе стаў гульцом «Сыр Сэйфці»[3], у складзе якога шматкроць браў розныя тытулы ўнутры краіны ды на міжнародных турнірах. Пры гэтым у камандзе стаў валейбалістам асноўнага складу. Паводле вынікаў Лігі чэмпіёнаў 2024—2025 гадоў, у якой клюб валейбаліста стаў пераможцам, Джанэльлі быў названы самым каштоўным гульцом фіналу ды найлепшым сувязным турніру[4].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У свой першы год у нацыянальнай зборнай Італіі валейбаліст стаў уладальнікам срэбнага мэдаля чэмпіянату сьвету 2015 году і бронзавага мэдаля чэмпіянату Эўропы 2015 году, дзе ён таксама быў узнагароджаны прызам найлепшага сувязнога, стаўшы наймаладзейшым трымальнікам гэтага тытулу ў гісторыі турніру.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д Olympedia (анг.) — 2006.
- ^ а б https://www.trentinovolley.it/it/456-giannelli-simone2
- ^ «Un regista da Oscar! Perugia nelle mani di Simone Giannelli». Sir Safety Perugia.
- ^ «MVP Giannelli leads Dream Team of the #CLVolleyM Final Four». CEV.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на Volleybox.
- Нарадзіліся 9 жніўня
- Нарадзіліся ў 1996 годзе
- Нарадзіліся ў Бальцана
- Валейбалісты клюбу «Сыр Сэйфці» Пэруджа
- Валейбалісты клюбу «Трэнтына» Трэнта
- Валейбалісты зборнай Італіі
- Італьянскія валейбалісты
- Валейбалісты і валейбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году
- Валейбалісты і валейбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году
- Валейбалісты і валейбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 году