Сувіноўнікі
Выгляд
| Сувіноўнікі | |
| Die Laune des Verliebten | |
| Жанр: | камэдыя |
|---|---|
| Аўтар: | Ёган Вольфґанґ фон Ґётэ |
| Мова арыгіналу: | нямецкая |
| Год напісаньня: | 1768-1769 |
| Публікацыя: | 1787 |
«Сувіноўнікі» (па-нямецку: Die Mitschuldigen) — п’еса Ёгана Вольфґанґа Ґётэ, якая спалучае ў сабе камэдыю нораваў з камэдыяй інтрыгі[1], першая рэдакцыя якой узьнікла ў форме аднаактавай п’есы паміж лістападам 1768 і лютым 1769; другая — паміж чэрвенем і верасьнем 1769 году. Першы варыянт п’есы ўпершыню быў пастаўлены на сцэне 9 студзеня 1777 году ў Ваймарскім тэатры, дзе сам Ґётэ іграў ролю маладога героя Альцэста. Упершыню «Сувіноўнікі» былі надрукаваныя ў 1787 годзе ў другім томе першага збору сачыненьняў Ґётэ.
Дзеяньне адбываецца ў гатэлі невялікага горада, у якім прыпыняецца малады герой п'есы Альцэст.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Аникст А. А. Творческий путь Гете. М., 1986. С. 40
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Die Mitschuldigen. Online-Text, Project Gutenberg.