Старая Грыбоўшчына
Выгляд
| Старая Грыбоўшчына | |
| польск. Stara Grzybowszczyzna | |
| Краіна: | Польшча |
| Ваяводзтва: | Падляскае |
| Павет: | Сакольскі |
| Гміна: | Крынкі |
| Насельніцтва: | 4 чал. (2011) |
| Часавы пас: | UTC+1 |
| летні час: | UTC+2 |
| Тэлефонны код: | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс: | 16-120 |
| Нумарны знак: | BSK |
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°14′0″ пн. ш. 23°42′0″ у. д. / 53.23333° пн. ш. 23.7° у. д.Каардынаты: 53°14′0″ пн. ш. 23°42′0″ у. д. / 53.23333° пн. ш. 23.7° у. д. |
Старая Грыбоўшчына на мапе Польшчы Старая Грыбоўшчына | |
Старая Грыбоўшчына (па-польску: Stara Grzybowszczyzna) — вёска ў Сакольскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Вёска ўваходзіць у склад гміны Крынкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1930 годзе ў лесе каля вёскі, па ініцыятыве Ільлі Клімовіча, была пабудавана праваслаўная царква сьв. Яна Хрысьціцеля. У цяперашні час зьяўляецца філіяльным храмам праваслаўнага прыходу Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы ў Остраве Палуднёвым. Каля царквы ёсьць могілкі.
У 1940—1945 гадах у складзе Крынкаўскага раёну Беластоцкай вобласьці БССР, з 20 верасьня 1944 году — Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці.
16 жніўня 1945 году перададзены ў склад Польскай Народнай Рэспублікі[1].
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская хата зь вёскі Старая Грыбоўшчына была перанесена пад Беласток у музэй Музэй беластоцкай вёскі[2].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- ^ Музэй беластоцкай вёскі (ФОТА+ВІДЭА), Радыё Рацыя, 26.03.2016