Дадома
| Горад | |
| Дадома | |
|---|---|
| англ.: Dodoma | |
| 6°10′23″ пд. ш. 35°44′31″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Гісторыя і геаграфія | |
| Заснаваны | 1906 |
| Вышыня цэнтра | 1 120 м |
| Часавы пояс | UTC+03:00 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 324 тыс. чалавек (2002) |
| dodoma.go.tz | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Дадо́ма – сталіца Танзаніі з 1981 года, знаходзіцца ў цэнтральнай частцы краіны на вышыні каля 1100 м над узроўнем мора, сталіца адміністрацыйнай адзінкі Дадома, насельніцтва складае каля 320 тыс. чалавек.
Да 1981 года сталіцай быў горад Дар-эс-Салам. Рашэнне аб пераносе сталіцы было прынятае з улікам цэнтральнага становішча горада, развітай інфраструктуры, чыгункі, якая злучае горад з Замбіяй, Мазамбікам і Кеніяй, тут таксама ёсць аэрапорт. Пасля пераносу сталіцы частка дзяржаўных і грамадскіх устаноў засталіся ў Дар-эс-Саламе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Дадома была заснавана ў канцы ХІХ стагоддзя, як адно з каланіяльных паселішчаў у складзе Германскай Усходняй Афрыкі. У першае дзесяцігоддзе ХХ стагоддзя немцы пачалі будаўніцтва тут чыгуначнай станцыі і працягнулі чыгунку, якая павінна была злучыць горад з буйнымі паселішчамі калоніі, у тым ліку і з Дар-эс-Саламам. Пасля Першай Сусветнай вайны Дадома ўвайшла ў склад каланіяльных уладанняў Вялікабрытаніі. Але насельніцтва горада, у тым ліку і акрамя германскіх пасяленцаў, мясцовыя негры і арабы, адмоўна аднесліся да брытанскіх уладаў. Эканамічны крызіс 1930-х гг разбурыў брытанскую каланіяльную сістэму на тэрыторыі Танганьікі, а пасля Другой Сусветнай вайны Дадома ўвайшла ў склад тэрыторый ААН, кіруемай Вялікабрытаніяй. У 1950-х гг. у горадзе як і ва ўсёй Танганьіцы, актывізаваўся нацыянальна-вызваленчы рух, які прывёў да атрымання незалежнасці Танганьікай ў 1961 годзе. У 1964 годзе, пасля ўтварэння Аб’яднанай Рэспублікі Танзаніі, у склад якой увайшлі Танганьіка і Занзібар, Дадома атрымала статус адміністрацыйнага цэнтра правінцыі. З 1981 года Дадома — сталіца краіны.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||||||||
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]