Перайсці да зместу

Дакар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сталіца Сенегала)
Горад
Дакар
Ville de Dakar
14°43′55″ пн. ш. 17°27′26″ з. д.HGЯO
Краіна  Сенегал
Дэпартамент Дакар
Кіраўнік Бартэлемі Дыяс[d][1]
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 1857
Плошча 82,38 км²
Вышыня цэнтра 27 м
Водныя аб’екты Атлантычны акіян
Часавы пояс UTC+0
Насельніцтва
Насельніцтва 1 030 594 чалавек (2005)
Афіцыйная мова wolof[d] і французская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 8
Паштовы індэкс 11000

dakarville.sn
Паказаць/схаваць карты
Дакар (Сенегал)
Дакар
Дакар

Дакаргорад у Сенегале, сталіца краіны. Адзін з важнейшых прамысловых, транспартных і гандлёва-фінансавых цэнтраў заходняй Афрыкі. Размешчаны на паўвостраве Зялёны Мыс, на перакрыжаванні важных марскіх шляхоў з Еўропы ў Паўднёвую Афрыку і Паўднёвую Амерыку. Заснаваны ў 1857 як французскі порт. Насельніцтва 1 млн чал. (агламерацыя 2,5 млн чал.).

Клімат субэкватарыяльны, сярэдняя тэмпература студзеня 22 °C, ліпеня 28 °C; ападкі (572 мм/год) выпадаюць з ліпеня па кастрычнік.

Пасля захопу французамі Сенегала, тут, у 1857 годзе быў заснаваны горад. Да 1940 года Дакар заставаўся адміністрацыйным цэнтрам Французскай Заходняй Афрыкі (з 1902 года быў яе сталіцай). Падчас Другой сусветнай вайны да 1942 года ў горадзе кіравала адміністрацыя падпарадкаваная Вішысцкай Францыі (у 1940 годзе адбылася няўдалая спроба захопу гораду саюзнікамі). У 1942 годзе Дакар быў захоплены амерыканскімі войскамі. Пасля вайны Дакар некаторы час быў сталіцай федэрацыі Малі, а з 1960 года сталіцай незалежнага Сенегала.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

Дакар з’яўляецца фінішным пунктам папулярнага штогадовага ралі Парыж — Дакар.