Нуакшот
| Горад | |
| Нуакшот | |
|---|---|
| نواكشوط валоф: Nuwaaksoot Nuwaasoot Nuwasooto | |
| 18°06′ пн. ш. 15°57′ з. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Акруга | [[|]] |
| Раён | [[|]] |
| Кіраўнік | Maty Mint Hamady[d][1] |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Першая згадка | 1957 |
| Плошча | 1000 км² |
| Вышыня цэнтра | 7 ± 1 м |
| Водныя аб’екты | Атлантычны акіян |
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 881 000 чалавек |
| Афіцыйная мова | арабская |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 20 |
|
crn.mr/fr/ (фр.) crn.mr/index.php (ар.) |
|
| Паказаць/схаваць карты | |
Нуакшот (араб. نواكشوط альбо انواكشوط, фр.: Nouakchott) — горад і сталіца Маўрытаніі, на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. Будаўніцтва пачата ў 1957 годзе на месцы невялікага паселішча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку ХХ стагоддзя на месцы будучага Нуакшоту існаваў пустэльны калодзеж. У 1904 годзе тут было пабудаванае невялікае ўмацаванне французскай арміі, а ў 1920-х гадах форт і аэрадром для абслугоўвання самалётаў, якія ляталі па трасе Тулуза — Дакар.
У 1957 годзе было прынята рашэнне аб будаўніцтве горада — будучай сталіцы Маўрытаніі. Будаўніцтва было распачата ў наступным годзе. Па планах насельніцтва горада павінна было быць 15 тыс. жыхароў.
Катастрафічная засуха ў 1970-х гадах выклікала вялізарную міграцыю людзей ў Нуакшот, якія шукалі тут лепшых умоў для жыцця. У 2004 годзе колькасць жыхароў склала 689 тыс. чалавек.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Нуакшот адрозніваецца засушлівым кліматам з гарачым летам і цёплай зімой. Хоць тэмпература ў горадзе высокая на працягу большай часткі года, у сілу яго размяшчэння, у Нуакшоце не так горача, як у некаторых іншых гарадах з падобным кліматам. Хоць сярэдні максімум тэмператур трымаецца на ўзроўні каля 32 °C, сярэдні мінімум можа вагацца ад 24 °C у летнія месяцы да 13 °C у зімовыя месяцы. Сярэдняя колькасць ападкаў у горадзе складае 159 міліметраў у год. Большая частка ападкаў звычайна выпадае на працягу жніўня, адзінага месяца, які фарміруе вельмі кароткі сезон дажджоў. Са снежня па чэрвень ападкі не выпадаюць зусім.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Марскі порт. Міжнародны аэрапорт. Прамысловасць: харчовая, дрэваапрацоўчая, металаапрацоўчая. Завод па апрасненні вады. ЦЭС
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 385. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).