Сланечнік
Выгляд
| Сланечнік | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Расьліны |
| Аддзел | Пакрытанасенныя |
| Кляса | Двухдольныя |
| Атрад | Астракветныя |
| Сямейства | Астравыя |
| Род | Сланечнік |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Helianthus | |
Слане́чнік (Helianthus) — род расьлінаў сямейства Астравых, зьяўляецца адным з шматлікіх у гэтым сямействе. Налічваецца каля 70 відаў, род паходзіць з Паўночнай Амэрыкі.
Звычайна, у залежнасьці ад віда, вырастае высатою ў 50-390 см і нават болей. Мае грубае і валасістае сьцябло, якое ў канцы мае разгалінаваньне (сустракаецца звычайна ў дзікіх відаў). Лісьце расьце сэмітрычна, калючае, яйцападобнай, або ў выглядзе сэрца, формы. На канцы сьцябла знаходзіцца кветка, якая ўвесь час накіравана сваім тварам да сонца, такім чынам сланечнік кіруе за сонцам з усходу на захад.
Ужываецца ў харчовай прамысловасьці, а таксама хімічнай. У Амэрыцы і Эўропе сланечнік вельмі часта трапляеццца, як дэкаратыўная расьліна.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |