Севярына Віславух (пісьменьніца)
Выгляд
| Севярына Віславух | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзілася | 26 сьнежня 1869 |
| Памерла | 11 лютага 1918 (48 гадоў) |
| Бацькі | Альфонс Скаржынскі[d] |
| Сужэнец | Антоні Ісідар Віславух[d] |
| Дзеці | Севярын Віславух, Францішак Віславух і Віктар Віславух[d] |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | малярка, паэтка |
| Мова | польская мова |
Севяры́на Віславу́х (па-польску: Seweryna Wysłouch) са Скаржынскіх гербу «Бонча» (1869—1918, Кіеў) — польская грамадзкая дзяячка, паэтка, пісьменьніца, малярка.
Пісала навэлі і вершы, стварыла сэрыю паштовак з патрэтамі нацыянальных герояў і кароткімі вершамі ўласнага аўтарства. Была адной з ініцыятарак будаўніцтва «Дому здароўя» для незаможнай моладзі. Большасьць ейных працаў захавалася толькі ў машынапісах. Памерла ў Кіеве, куды выехала разам зь дзецьмі ў вайну.
З мужам Антоніем Ісыдорам Віславухам мелі дзевяцёх дзяцей. Муж у 1940 року арыштаваны ў Пярковічах, зьнік бязь вестак.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Wysłouchowie z Pirkowicz, Anna Ostrowska z domu Wysłouch