Саратаўская вобласьць
| Саратаўская вобласьць | |
Герб | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | вобласьць Расеі[d] і суб’ект Расейскай Фэдэрацыі |
| Уваходзіць у | эўрапейская частка Расеі[d] і Прывалжанская фэдэральная акруга |
| Адміністрацыйны цэнтар | Саратаў |
| Дата ўтварэньня | 5 сьнежня 1936 |
| Кіраўнік | Валеры Радаеў[d] |
| Афіцыйныя мовы | расейская мова |
| Насельніцтва |
|
| Плошча |
|
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | самарскі час, Europe/Saratov |
| Код ISO 3166-2 | RU-SAR |
| Код аўтам. нумароў | 64 і 164 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Саратаўская вобласьць — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны на паўночным усходзе эўрапейскай часткі краіны ў ніжнім цячэньні ракі Волгі. Адміністрацыйны цэнтар — Саратаў.
Разьмешчаная ў паўночнай частцы Ніжняга Паволжа. Плошча вобласьці складае 100,2 тыс. км². З захаду на ўсход тэрыторыя выцягнутая на 575 км, з поўначы на поўдзень — на 330 км. Агульная працягласьць межаў складае больш за 3500 км. На ўсходзе вобласьці праходзіць дзяржаўная мяжа з Казахстанам. На поўдні — мяжа з Валгаградзкай вобласьцю. На захадзе мяжуе з Варонескай і Тамбоўскай абласцямі. На поўначы мяжуе зь Пензенскай, Самарскай, Ульянаўскай, Арэнбурскай абласьцямі. Праз вобласьць працякае рака Волга, якая дзеліць вобласьць на 2 часткі: Левабярэжжа і Правабярэжжа.
Колькасьць насельніцтва на 2006 год — 2608,3 тыс. чалавек, зь якіх у гарадах жыве 73,7%. Нацыянальны склад: расейцы — 85,9 %, казахі — 2,9 %, украінцы — 2,5 %, татары — 2,2 % і іншыя.
Падзяляецца на 38 раёнаў. Найбуйнейшыя гарады: Саратаў, Энгельс, Балакова, Балашоў.