Рыла
Выгляд
| Рыла | |
| Найвышэйшы пункт | |
|---|---|
| Мусала[d] | |
| Вышыня | 2925 м н. у. м. |
| Памеры | |
| Плошча |
|
| Геаграфія | |
| Месцазнаходжаньне | Баўгарыя |
| Кантынэнт | Эўразія |
| Краіна | Баўгарыя |
| Горная сыстэма | Родапскі масіў[d] |
| Рыла на мапе Баўгарыі Рыла | |
Ры́ла, ці Рыла-Планіна (па-баўгарску: Рила, Рила-Планина) — горны масіў на паўднёвым захадзе Баўгарыі, самы высокі на Балканскім паўвостраве (2925 м, гара Мусала). Даўжыня каля 80 км. Складзены са старажытных крышталічных і мэтамарфічных пародаў. Характэрны востраканцовыя вяршыні, цыркі, трогі.
З Рылы бяруць пачатак рэкі Іскыр, Марыца, Места. На вышыні 2100—2500 м ледніковыя азёры, на схілах шыракалістыя і хвойныя лясы, вышэй за 2000—2100 м субальпійскія і альпійскія лугі.
У гарах разьвіты турызм і зімні спорт. Акрамя таго, у Рыле разьмешчана некалькі курортаў зь мінэральнымі крыніцамі.
У паўднёва-заходніх адгор’ях — Рыльскі манастыр.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Помнік на гары Мусале
-
Гара Мальёвіца зімой
-
Вытокі ракі Марыцы
-
Адно зь Сямі Рыльскіх азёраў