Паўлаўск (Варонеская вобласьць)
| Паўлаўск | |||||
| рас. Павловск | |||||
| |||||
| Дата заснаваньня: | 1709 | ||||
| Краіна: | Расея | ||||
| Суб’ект фэдэрацыі: | Варонеская вобласьць | ||||
| Плошча: |
| ||||
| Вышыня: | 83 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва: |
| ||||
| Часавы пас: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | 47362 | ||||
| Паштовы індэкс: | 396420–396424 | ||||
| Нумарны знак: | 36, 136 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 50°27′3″ пн. ш. 40°8′23″ у. д. / 50.45083° пн. ш. 40.13972° у. д.Каардынаты: 50°27′3″ пн. ш. 40°8′23″ у. д. / 50.45083° пн. ш. 40.13972° у. д. | ||||
Паўлаўск на мапе Расеі Паўлаўск | |||||
| http://pavlovskadmin.ru/ | |||||
Па́ўлаўск (па-расейску: Павловск) — горад (з 1711 году) у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Паўлаўскага раёну Варонескай вобласьці. Насельніцтва складае 25 047 чалавек паводле зьвестак за 2017 год. Месьціцца на левым беразе Дону за 156 км на поўдзень да Варонежу.
Горад заснаваны ў 1709 годзе Пятром I як вайсковая вэрф, якая была перанесена з Варонежу, і расейская крэпасьць. Крэпасьць будавалася швэдамі, паланёнымі пад Палтавай.
Да 1711 году места насіла назву Осерэд. Осерэдзкая крэпасьць была перайменаваная ў Навапаўлаўск паводле загаду цара пасьля няўдалага Пруцкага паходу ў памяць аб страчанай на карысьць Асманскай імпэрыі крэпасьці Сьвятога Паўла на Азоўскім моры. У тым жа годзе крэпасьць атрымала статус гораду і стала называцца Паўлаўскам. На Паўлаўскай вэрфі будаваліся вайсковыя караблі і ствараўся расейскі флёт. У месцы былі пабудаваны гарматны і ліцейныя заводы, адкрыты канатная і ваўняная фабрыкі. Горад у той час называлі малым Санкт-Пецярбургам. У 1779 годзе Паўлаўск атрымаў статус павятовага гораду. У 1781 годзе быў зацьверджаны герб гораду — срэбраны шчыт з выявай Сьвятога апостала Паўла.
У XVIII—XIX стагодзьдзях горад паступова згубіў сваё былое значэньне, аднак заставаўся адным з самых добраўпарадкаваных гарадоў у Варонескай губэрні. У канцы XVIII стагодзьдзя горад быў практычна зьнішчаны чатырма вялікімі пажарамі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паўлаўск (Варонеская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў