Пацяраеўка
| Пацяраеўка | |
| трансьліт. Paciarajeŭka | |
| Краіна: | Беларусь |
| Вобласьць: | Магілёўская |
| Раён: | Прапойскі |
| Сельсавет: | Лапаціцкі |
| Насельніцтва: | 59 чал. (2011)[1] |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Тэлефонны код: | +375 2246 |
| Паштовы індэкс: | 213251 |
| Нумарны знак: | 6 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°34′25″ пн. ш. 30°50′38″ у. д. / 53.57361° пн. ш. 30.84389° у. д.Каардынаты: 53°34′25″ пн. ш. 30°50′38″ у. д. / 53.57361° пн. ш. 30.84389° у. д. |
Пацяраеўка на мапе Беларусі ± Пацяраеўка | |
Пацяра́еўка[2] — вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Лапаціцкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле паданьня, у в. Пацяраеўка было калісьці толькі 3 двары. У 1708 годзе згадваецца ў паперах Пятра I. Паданьне сьведчыць, што расейскі цар згубіў свой кішэнны гадзіньнік на ланцужку на тым месцы, дзе цяпер в. Пацяраеўка. Ён вярнуўся, пашукаў, але не знайшоў і паехаў назад. Пад’яжджаючы да в. Чыкаўка, пачуў ціканьне гадзіньніку: «чы-чы-чы», «чык-чык-чык» (адсюль і назва суседняй вёскі Чыкаўка).
На мапе 1777 году Пацяраеўка адзначана разам з вадзяным млынам. У 1865 годзе цэнтр Пацяраеўскай воласьці Быхаўскага павету Магілёўскай губэрні[3]. У 1877 годзе пабудавана мураваная Траецкая царква.[4] У 1913 г. дзейнічала царкоўна-прыходзкая школа[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вёсцы дзейнічаюць крама і дом сацыяльных паслугаў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 284
- ^ НГАБ у Менску, ф. 2001, воп. 2, спр. 151
- ^ а б Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелTa, 1999, с. 576
- ^ РГИА, ф. 803, оп. 16, д. 1018