Парміс
Выгляд
| Парміс | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзілася | VI стагодзьдзе да н. э. |
| Памерла | V стагодзьдзе да н. э. |
| Сужэнец | Дарый I |
| Дзеці | Арыямард |
| Бацька | Смэрдыс |
Парміс (па-элямску Uparmiya) — прадстаўніца дынастыі Ахемэнідаў, адзіная вядомая дачка Смэрдыса, сына Кіра II; жонка караля Дарыя І.
Разам са сваімі цёткамі, дочкамі Кіра ІІ Атосай і Артыстонай каля 522 да н. э. стала жонкай Дарыя І як задатак прызнаньня апошняга каралём Пэрсіі. Узгадваецца некалькі разоў у Герадота (Гісторыя III, 88; VII, 78) ды ў пэрсэпольскіх таблічках.
Зь ейных дзяцей вядомы толькі Арыямард.