Ольстэрская юніянісцкая партыя
| Ольстэрская юніянісцкая партыя | |
| Лідэр партыі | Дуг Біці[d] |
|---|---|
| Дата заснаваньня | 3 сакавіка 1905 |
| Штаб-кватэра | |
| Ідэалёгія | юніянізм у Ірляндыі[d] і кансэрватызм |
| Моладзевая арганізацыя | Маладыя юніяністы[d] |
| Афіцыйны сайт | uup.org (анг.) |
Ольстэрская юніянісцкая партыя (па-ангельску: The Ulster Unionist Party) — юніянісцкая палітычная партыя ў Паўночнай Ірляндыі[1]. Партыя была заснаваная ў 1905 годзе, вылучыўшыся з Ірляндзкага юніянісцкага альянсу ў Ольстэры. Ачоленая Эдўардам Карсанам, парцыя замагалася супраць руху гоўмрул. Па падзеле Ірляндыі яна была кіроўнай партыяй Паўночнай Ірляндыі паміж 1921 і 1972 гадамі[2]. Пад кіраўніцтвам Дэйвіда Трымбла, партыя дапамагла дамовіцца аб Бэлфасцкім пагадненьні ў 1998 году, якая скончыла ірляндзкі канфлікт. Трымбл займаў пасаду першага міністра Паўночнай Ірляндыі з 1998 па 2002 гады. У 2003 годзе партыя атрымала паразу ад Дэмакратычнай юніянісцкай партыі. З 1905 па 1972 гады партыя фактычна зьяўлялася паўночна-ірляндзкай філіяй Кансэрватыўнай партыі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «NI parties step on election trail». BBC News.
- ^ «Ulster Unionist Party». BBC Politics.