Ніна Мікалаеўна Дзьячэнка
| Ніна Мікалаеўна Дзьячэнка | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 23 ліпеня 1944 (81 год) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Муж | Эдуард Пелагейчанка[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | балерына, балетмайстар |
| Тэатр |
|
| Узнагароды | |
Ніна Мікалаеўна Дзьячэнка (23 ліпеня 1944, Чытa, Расія) — савецкая і беларуская артыстка балета, балетмайстар. Заслужаная артыстка Расіі (1973). У 2005 годзе за шматгадовую плённую творчую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё беларускага харэаграфічнага мастацтва атрымала медаль Францыска Скарыны.[1]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1963 годзе скончыла Пермскае харэаграфічнае вучылішча, у 1965—1985 гадах выкладала ў ім.
Працавала ў Львоўскім (з 1963) і Пермскім (з 1965) тэатрах оперы і балета.
Сярод яе партый: Мерседэс («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Эгіна («Спартак» А. Хачатурана), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Фея Бэзу («Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага) і інш.
Танцоўшчыца яркіх, насычаных харэаграфічных вобразаў і востраканфліктных сітуацый, Н. Дзьячэнка арганічна спалучала задуму балетмайстра са сваімі багатымі выразнымі магчымасцямі і акцёрскім тэмпераментам. Найбольш ярка гэта праявілася ў спектаклі «Іспанскія мініяцюры», дзе яна выступіла не толькі як выканаўца адной з галоўных партый, але і як асістэнт балетмайстра. Выступленне Н. М. Дзьячэнкі ў дывертысментах з яе партнёрам І. Шапавалавым было вельмі запамінальным. Фрагмент іх выступлення ўвайшоў у фільм «І зноў прэм’ера», які быў зняты ў 1981 годзе Пермскай студыяй тэлебачання і прысвечаны творчасці Н. Дзьячэнкі.[2]
З 1986 года педагог-рэпетытар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, з 1988 года — педагог Беларускага харэаграфічнага вучылішча.
З 1992 года — балетмайстар, з 1993 — галоўны балетмайстар Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра.
Сярод пастановак на беларускай сцэне: балеты «Іспанскі дывертысмент», «Зачараваны прынц» на муз. П. Чайкоўскага, харэаграфія спектакляў «Хэло, Долі!» Дж. Германа, «Халопка» М. Стрэльнікава, «Вясёлая ўдава» Ф. Легара, «Капялюш Напалеона» О. Штрауса, «Цыганскі барон» І. Штрауса.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Муж — савецкі і беларускі оперны спявак Эдуард Іванавіч Пелагейчанка, народны артыст РСФСР.[2]
Зноскі
- ↑ Узнагароды Беларусі
- ↑ а б Танец у жыцці, жыццё ў танцы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2022. Праверана 20 сакавіка 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Ніна Мікалаеўна Дзьячэнка // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2002. — Т. 1. — 565 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0255-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Танец у жыцці, жыццё ў танцы Архівавана 20 сакавіка 2022. — інтэрв’ю газеце «Звязда»
- НІНА ДЗЬЯЧЭНКА: «МАРУ, КАБ З „МІНСК-БАЛЕТАМ“ СУПРАЦОЎНІЧАЛІ БУЙНЕЙШЫЯ СУЧАСНЫЯ ХАРЭОГРАФЫ…»
- Нарадзіліся 23 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1944 годзе
- Нарадзіліся ў Чыце
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа
- Постаці Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Асобы
- Артысты балета паводле алфавіта
- Артысты балета Беларусі
- Артысты балета XX стагоддзя