Перайсці да зместу

Міхал Ігнатавіч Балінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з М. Балінскі)
Міхал Ігнатавіч Балінскі
польск.: Michał Baliński
Ястрабец
Ястрабец
Род дзейнасці гісторык, пісьменнік, публіцыст, рэдактар, калекцыянер
Дата нараджэння 14 жніўня 1794(1794-08-14)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 студзеня 1864(1864-01-03)[1] (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Зоф’я Снядэцкая[d]
Дзеці Іван Міхайлавіч Балінскі
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхал Вінцэнт Балінскі, у расійскай традыцыі Міхаіл Ігнатавіч Балі́нскі (псеўданімы: Auszławis, Usztaritois, Mokitinis, Аушлавис; 14 жніўня 1794(1794-08-14)[1][2], Цярэспаль, Полацкая губерня[3]3 студзеня 1864(1864-01-03)[1], Вільня[2]) — гісторык, краязнавец, публіцыст, рэдактар. Магістр філасофіі (1818)[4].

З роду Балінскіх герба «Ястрабец». Сын Ігнацыя Балінскага і Ганны з Корсакаў. Брат Станіслава Балінскага.

Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1818). Вывучаў літаратуру і гісторыю ў Іаахіма Лялевеля і права ў Ігната Даніловіча. У 1816—1822 і 1829—1830 гадах супрацоўнік часопіса «Dziennik Wileński». З 1818 года разам з Лялевелем рэдагаваў часопіс «Tygodnik Wileński». Належаў да Таварыства шубраўцаў, адзін з рэдактараў яго газеты «Wiadomości brukowe». У 1818—1822 гадах сакратар Віленскага друкарскага таварыства. У 1831 гадах арыштаваны за ўдзел у падрыхтоўцы паўстання 1830—1831 гадоў. З 1836 года жыў у Варшаве, працаваў ва ўстановах асветы, займаўся навукай. У 1841 годзе ініцыятар стварэння і адзін з рэдактараў навукова-літаратурнага часопіса «Biblioteka Warszawska». З 1847 года канчаткова пасяліўся ў сваім маёнтку Яшуны каля Вільні, займаўся даследаваннем мясцовых археалагічных помнікаў. Друкаваўся ў газеце «Kurier Wileński». У 1855—1862 гадах віцэ-старшыня Віленскай археалагічнай камісіі[4], з 1856 года член Рускага геаграфічнага таварыства.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар прац па гісторыі ВКЛ, Вільні і Віленскага ўніверсітэта. Супольна з Тыматэўшам Ліпінскім выдаў працу «Starożytna Polska pod względem historycznym, geograficznym i statystycznym…» (t. 1-3, 1843-46; 2-е выданне: t. 1-4, 1885-86), трэці том якой, падрыхтаваны Балінскім, прысвечаны населеным пунктам Беларусі. Упершыню даў апісанне старажытнасцей Лоска (Валожынскі раён), Ружан (Пружанскі раён), Смаргоні, Быхава, Пінска, Слуцка, Гродна і іншых, рэшткаў замка на возеры Мястра, датаваў час закладкі Ніжняга замка ў Полацку[4].

З 1820 года ў шлюбе з Зоф’яй, дачкой Анджэя Снядэцкага. Мелі сына Яна.

  1. а б в г Michał Baliński // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б в г д http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/balinski-michal/ Праверана 30 жніўня 2022.
  3. а б https://tnk.krakow.pl/czlonkowie/balinski-michal/ Праверана 30 жніўня 2022.
  4. а б в Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. Т.1. А — К / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — Т. 1. — С. 83. — 496 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0354-2.