Менская кальцавая аўтамабільная дарога
| ||
| Менская кальцавая аўтамабільная дарога | ||
| МКАД | ||
| Рэканструкцыя ля Курапатаў (2000) | ||
| Краіна | Беларусь | |
| Статус | камунальная | |
| Уласьнік | Менская гарадзкая рада дэпутатаў | |
| Кіруецца | Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт | |
| Даўжыня | 56,4 км | |
| Пачатак | Аўтамагістраль М2 | |
| Канец | Аўтамагістраль М2 (56,4 км) | |
| Дарожнае пакрыцьцё | асфальт | |
| Дата адкрыцьця | 1963 | |
Ме́нская кальца́вая аўтамабі́льная даро́га[1] (МКАД, М9) — аўтамабільная магістраль у Менску, большая частка якой праходзіць па адміністрацыйнай мяжы гораду.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Менская кальцавая аўтадарога была пабудаваная ў 1956—1963 гадох і была аднесеная да трэцяе катэгорыі аўтадарог. Яна мела па адной паласе ў кожным кірунку, шырыня складала 7,5 мэтраў. У 1980 годзе была распачатая рэканструкцыя дарогі, падчас якой было пабудавана 26,8 кілямэтраў чатырохпалоснай дарогі першай катэгорыі, і астатнія 29,4 — другой катэгорыі зь дзьвюма паласамі. Апошнюю разбудову скончылі 7 лістапада 2002 году. У 2013 годзе Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь перадаў дарогу з рэспубліканскай у камунальную ўласнасьць Менску.
На 2013 год дарога належала да 1-й тэхнічнай катэгорыі, мела 6 палосаў руху шырынёй 29 мэтраў. Мела 24 транспартныя разьвязкі(en), 5 мастоў, 26 шляхаправодаў(en), 6 надземных і 16 падземных пешаходных пераходаў(en). На ўсім працягу дарогі меліся ліхтары асьвятленьня, 147,3 кілямэтру бар’ернай агароджы(en), 2,4 кілямэтру шумазасьцерагальных экранаў(en). Пры дарозе дзейнічала 3 мэтэастанцыі(en) і 6 электронных таблё са зьвесткамі для кіроўцаў, знаходзілася каля 1500 дарожных знакаў[2].
10 ліпеня 2013 году Дзяржаўная аўтаінспэкцыя Менску выставіла 7 стацыянарных фотакамэраў для выяўленьня перавышэньня дапушчальнай хуткасьці на 5 найбольш небясьпечных участках МКАД: 0 км — на скрыжаваньні з праспэктам Незалежнасьці, 2 км — на перасячэньні з вуліцай Скарыны, 10 км — з вуліцай Машынабудаўнікоў, 24 км — з праспэктам Дзяржынскага і 39 км — з вуліцай Ціміразева. За першыя 5 дзён працы фотакамэры засьведчылі 2869 перавышэньняў хуткасьці (574 штодзень), зь іх 98 кіроўцаў перавысілі на больш як 30 км/гадз., 404 — на больш як 20 км/гадз. і 2367 (82,5%) — на больш як 12 км/гадзіна[3]. У 2014 годзе на МКАДзе назіраўся найбольш інтэнсіўны рух у Беларусі. Па аўтадарозе маглі праяжджаць да 125 000 самаходаў за содні. Пры гэтым на канец 2013 году ў Менску налічвалася каля 620 000 легкавікоў (310 на 1000 жыхароў), што было амаль 5-кратна больш за найбольшую нагрузку на МКАД[4].
Асноўныя разьвязкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Адлегласьць | У Менск | Зь Менску | Кірункі | |
|---|---|---|---|---|
| 0 км | пр. Незалежнасьці | М2 Маскоўская шаша | Нац. аэрапорт Мінск, Барысаў, Ворша | |
| 2 км | вул. Ф. Скарыны | вул. акад. Купрэвіча | ||
| 8 км | Байкальская вул. | |||
| 9 км | Партызанскі пр. | М4 М5 Магілёўская/Гомельская шаша | Магілёў, Бабруйск, Гомель | |
| 11 км | Сьвіслацкая вул. | Сьвіслацкая вул. | ||
| 14 км | Ташкенцкая вул. | |||
| 16 км | вул. Чыжэўскіх | |||
| 18 км | Ігуменскі тракт, вул. Маякоўскага | вул. Бабушкіна | Калядзічы | |
| 21 км | вул. Кіжаватава | Р23 Слуцкая шаша | Слуцак, Салігорск, Сеніца | |
| 23 км | вул. Казінца | |||
| 24 км | вул. Напалеона Орды | вул. Курчатава | ||
| 25 км | пр. Дзяржынскага | Р1 Берасьцейская шаша | Койданаў, Баранавічы, Берасьце | |
| 27 км | вул. Громава | вул. Громава | ||
| 28 км | вул. Слабадзкая | Азярцоўскі тракт | ||
| 31 км | вул. Шаранговіча | 4-ы зав. Мантажнікаў | ||
| 33 км | вул. Мазурава | |||
| 34 км | вул. Прытыцкага | М6 М7 E28 Ракаўская шаша | Ліда, Горадня, Ашмяны, Вільня, Бэрлін | |
| 39 км | вул. Ціміразева | Р28 Заслаўская шаша | Маладэчна, Нарач | |
| 40 км | пр. Пераможцаў | |||
| 46 км | Даўгінаўскі тракт | Р58 Папярнянская шаша | Мядзел, Нарач | |
| 53 км | Лагойскі тракт | М3 Лагойская шаша | Лагойск, Полацак, Віцебск | |
| 56 км | Усіхсьвяцкая вул. | вул. Гінтаўта |
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Мінгарсавет захаваў назву МКАД(недаступная спасылка)
- ^ Менская кальцавая аўтадарога // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 12 лютага 2013 г. Праверана 13 лютага 2013 г.
- ^ Стацыянарныя камэры на МКАД фіксуюць // Зьвязда : газэта. — 17 ліпеня 2013. — № 130 (27495). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Ільля Крыжэвіч. Інвэставаньне ў МКАД-2 працягваецца // Зьвязда : газэта. — 1 жніўня 2014. — № 143 (27753). — С. 7. — ISSN 1990-763X.