Маўрысіё Ісьля
| Маўрысіё Ісьля | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 12 чэрвеня 1988[1][2][3][…] (37 гадоў) | |
| Рост | 176 см | |
| Вага | 75 кг | |
| Пазыцыя | скрайні абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Колё-Колё | |
| Нумар | 22 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2007—2012 | Удынэзэ | 127 (6) |
| 2012—2016 | Ювэнтус | 30 (0) |
| 2014—2015 | → Кўінз Парк Рэйнджарз | 26 (0) |
| 2015—2016 | → Алімпік Марсэль | 23 (2) |
| 2016—2017 | Кальяры | 34 (1) |
| 2017—2020 | Фэнэрбахчэ | 68 (0) |
| 2020—2022 | Фламэнгу | 50 (3) |
| 2022—2023 | Унівэрсыдад Католіка | 22 (1) |
| 2023—2024 | Індэпэнд’ентэ | 29 (2) |
| 2024— | Колё-Колё | 22 (0) |
| Зборныя | ||
| 2005 | Чылі (да 17)[d] | |
| 2007 | Чылі (да 20)[d] | 16 (2) |
| 2007— | Чылі | 145 (5) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Маўрысіё Ісьля (па-гішпанску: Mauricio Isla; нар. 12 чэрвеня 1988 году, Буін, Чылі) — чылійскі футбаліст, правы абаронца клюбу «Колё-Колё» і нацыянальнай зборнай Чылі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец футбольнай школы клюбу «Ўнівэрсыдад Католіка».
У дарослым футболе дэбютаваў у 2007 годзе выступамі за каманду клюбу «Ўдынэзэ», у якой правёў пяць сэзонаў, прыняўшы ўдзел у 127 матчах чэмпіянату. Большасьць часу, праведзенага ў складзе «Ўдынэзэ», быў асноўным гульцом каманды.
У склад клюбу «Ювэнтус» далучыўся ўлетку 2012 году. У афіцыйных матчах за «Старую Сэньёру» дэбютаваў 19 верасьня таго ж году, выйшаўшы на замену ў гульні групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць лёнданскага «Чэлсі».
2 жніўня 2014 году адправіўся на гадавую пабытоўку ў ангельскі «Кўінз Парк Рэйнджарз», у якім правёў сэзон 2014—2015 гадоў.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2007 годзе прыцягваўся ў склад моладзевай зборнай Чылі. У тым жа годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Чылі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі: 2013, 2014, 2016
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2012, 2013, 2014
«Фламэнгу»:
- Чэмпіён Бразыліі: 2020
- Уладальнік Супэркубка Бразыліі: 2021
- Чэмпіён штату Рыю-дэ-Жанэйру: 2021
«Колё-Колё»:
- Чэмпіён Чылі: 2024
Чылі:
- Уладальнік Кубка Амэрыкі: 2015, 2016
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на La Gazzetta dello Sport
- Статыстыка на National Football Teams
- Статыстыка на FIFA
- Нарадзіліся 12 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Футбалісты клюбу «Колё-Колё» Сант’яга-дэ-Чылі
- Футбалісты клюбу «Ўдынэзэ» Ўдынэ
- Футбалісты клюбу «Ювэнтус» Турын
- Футбалісты клюбу «Кўінз Парк Рэйнджарз»
- Футбалісты клюбу «Алімпік» Марсэль
- Футбалісты клюбу «Кальяры»
- Футбалісты клюбу «Фэнэрбахчэ» Стамбул
- Футбалісты клюбу «Фламэнгу» Рыю-дэ-Жанэйру
- Футбалісты клюбу «Індэпэнд’ентэ» Авэльянэда
- Футбалісты зборнай Чылі
- Чылійскія футбалісты