Масьлінавыя
Выгляд
| Масьлінавыя | |
Масьліна эўрапейская (Olea europaea) — тыповы від | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
| Царства | Расьліны (Plantae) |
| Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
| Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
| Атрад | Ясноткакветныя (Lamiales) |
| Сямейства | Масьлінавыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Oleaceae Hoffmanns. & Link | |
Масьлінавыя (Oleaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 26 родаў і 790 відаў[1].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнікі гэтага сямейства — дрэвы або хмызьнякі. Лісьце супротыўнае (рэдка чарговае або ў кольцах), простае ці складанае, без прылісткаў. Кветкі ў суквецьці або рэдка адзіночныя; чашалісьцікаў 4(16), рэдка адсутнічаюць; пялёсткаў 4(16), рэдка адсутнічаюць; тычачак 2(4). Плод — каробачка, касьцянка, ягада або крылатка. Насеньне 1(2)[2][3].
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Распаўсюджаныя больш-менш ва ўсім сьвеце ў трапічным і ўмераным клімаце, асабліва ў Усходняй Азіі[2][4][3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 11.06.2020 г. (анг.)
- ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 11.06.2020 г. (анг.)
- ^ Kew Science Plants of the World Online Праверана 11.06.2020 г. (анг.)
| Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |