Марка Вэрацьці
| Марка Вэрацьці | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 5 лістапада 1992[1][2][3] (33 гады) | |
| Рост | 165 см[4] | |
| Вага | 60 кг[4] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Аль-Дугаіль[d] | |
| Нумар | 6 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2008—2012 | Пэскара | 74 (2) |
| 2012—2023 | Пары Сэн-Жэрмэн | 276 (7) |
| 2023—2025 | Аль-Арабі[d] | 33 (4) |
| 2025— | Аль-Дугаіль[d] | 0 (0) |
| Зборныя | ||
| 2010—2011 | Італія (да 19)[d] | 4 (0) |
| 2011—2012 | Італія (да 20)[d] | 4 (0) |
| 2012—2013 | Італія (да 21)[d] | 7 (0) |
| 2012—2023 | Італія | 55 (3) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ма́рка Вэра́цьці (па-італьянску: Marco Verratti; нар. 5 лістапада 1992 году, Пэскара, Італія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца катарскага клюбу «Аль-Дугаіль». Колішні гулец нацыянальнай зборнай Італіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вэрацьці пачаў выступы ў моладзевай акадэміі клюбу «Пэскара», зьяўляючыся тэхнічна адораны плэймэйкерам з добрым дрыблінгам[5]. Дэбютаваў у складзе асноўнай каманды клюбу ў сэзоне 2008—2009 гадоў. У сэзоне 2009—2010 гадоў пачаў рэгулярна прыцягвацца да гульняў клюбу, стаўшыся адным з ключавых гульцоў у камандзе.
18 ліпеня 2012 году Вэрацьці падпісаў пяцігадовы кантракт з францускім клюбам «Пары Сэн-Жэрмэн»[6]. Дэбютаваў за парыжанаў 11 жніўня 2012 году ў хатнім матчы супраць «Ляр’ену».
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]15 жніўня 2012 году Вэрацьці дэбютаваў за зборную Італіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ангельшчыны, які праходзіў у швайцарскім Бэрне. Гульня скончылася перамогай гульцоў з Брытанскіх астравоў.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Чэмпіён Францыі: 2013, 2014, 2015, 2016, 2018, 2019, 2020, 2022, 2023
- Уладальнік Кубка Францыі: 2015, 2016, 2017, 2018, 2020, 2021
- Уладальнік Кубка францускай лігі: 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2020
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2022
Італія:
- Чэмпіён Эўропы: 2020
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Marco Verratti // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в MARCO VERRATTI // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Marco Verratti // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б в г https://it.uefa.com/teamsandplayers/players/player=250006200/profile/index.html
- ^ Marco Verratti. SKY.it.
- ^ Marco Verratti joins PSG. Paris Saint-Germain.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на TuttoCalciatori