Мале
| Мале | |
| Дата заснаваньня: | V стагодзьдзе |
| Краіна: | Мальдыўскія астравы |
| Кіраўнік: | Адам Азім[d] |
| Плошча: |
|
| Вышыня: | 2 м н. у. м. |
| Насельніцтва: |
|
| Тэлефонны код: | 331, 332, 333, 334 |
| Паштовы індэкс: | 20002 - 20003 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 4°10′30″ пн. ш. 73°30′30″ у. д. / 4.175° пн. ш. 73.50833° у. д.Каардынаты: 4°10′30″ пн. ш. 73°30′30″ у. д. / 4.175° пн. ш. 73.50833° у. д. |
Мале на мапе Мальдыўскіх астравоў Мале | |
| https://malecity.gov.mv/en | |
Мале́ (па-мальдыўску: މާލެ) — сталіца і найбуйнейшы горад Мальдыўскіх астравоў. Насельніцтва складае 211 908 чалавек у 2022 годзе[1] ў межах адміністрацыйнай зоны і сумежнай геаграфічнай зоны ў 8,30 км², што робіць места адным з самых густанаселеных гарадоў у сьвеце[2][3]. Мале геаграфічна месьціцца на паўднёвай ускраіне атолу Паўночны Мале[4]. Адміністрацыйна горад складаецца з цэнтральнага вострава, вострава з аэрапортам і пяці іншых астравоў, якімі кіруе гарадзкая рада Мале. Традыцыйна гэта быў Каралеўскі востраў, адкуль кіравалі старажытныя каралеўскія дынастыі і дзе стаяў палац. У той час горад менаваўся як Магал[5]. Раней гэта быў горад-мур, аточаны ўмацаваньнямі і брамамі. Каралеўскі палац Гандувару быў зьнішчаны разам з маляўнічымі крэпасьцямі і бастыёнамі ў час рэканструкцыі места за часам панаваньня прэзыдэнта Ібрагіма Насіра па скасаваньні манархіі ў 1968 годзе. Тым ня менш, некаторыя будынкі ўсё ж такі захаваліся, у прыватнасьці, пятнічны мячэт. За апошнія некалькі дзесяцігодзьдзяў востраў значна пашырыўся памерамі дзякуючы мэліярацыі. Цягам многіх гадоў Мале быў цэнтрам палітычных пратэстаў і знакавых падзеяў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Census Results Summary». Maldives Bureau of Statistics.
- ^ «The population density of Malé». Ministry of Environment, Climate Change and Technology.
- ^ Zahir, Maeed M. «Population explosion; a major environmental issue in Male'». ECOCARE Maldives.
- ^ «Silver Marlin, Maldives — About Maldives». Silver Marlin.
- ^ Mohamed, Naseema. «Names of Maldives». National Centre for Linguistic and Historical Research.