Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Выгляд
(Пасля перасылкі з МСіТ)
| Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь | |
|---|---|
| скарочана — Мінспорту | |
| Эмблема Міністэрства спорту | |
| | |
Агульная інфармацыя |
|
| Краіна | |
| Юрысдыкцыя | Беларусь |
| Дата стварэння | 25 жніўня 1991 |
| Вышэйшае ведамства | Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь |
| Штаб-кватэра | 220030, г. Мінск, вул. Кірава, 8, корп. 2 |
| Гадавы бюджэт | 182 630 796,0 рублёў[1] (2018) |
| Міністр | Сяргей Кавальчук |
| Першы намеснік | Аляксандр Вікенцьевіч Дараховіч |
| Намеснікі |
Аляксандр Іванавіч Баравуля Алег Яўстаф’евіч Андрэйчык |
| Сайт | https://www.mst.gov.by/ |
Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (Мінспорту Беларусі) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які праводзіць дзяржаўную палітыку ў галіне фізічнай культуры і спорту. Каардынуе дзейнасць у гэтай сферы іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.
Кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- Міністр — Сяргей Міхайлавіч Кавальчук.
- Першы намеснік Міністра — Аляксандр Вікенцьевіч Дараховіч.
- Намеснік Міністра — Аляксандр Іванавіч Баравуля.
- Намеснік Міністра — Алег Яўстаф’евіч Андрэйчык.
Задачы
[правіць | правіць зыходнік]Паводле статута ведамства мае наступныя задачы:
- парадкаванне фізічнага выхавання;
- распрацоўка захадаў пашырэння фізічнага выхавання;
- правядзенне доследаў выніковасці аздараўлення насельніцтва, дзіцячых і юнацкіх гульняў, гульняў вышэйшых дасягненняў;
- узгадненне фізічнага выхавання і гульняў сярод непрацаздольных асоб;
- правядзенне гульняў у Беларусі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]10 лістапада 1995 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 456 створана Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.
Згодна з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2025 года № 329 Міністэрства спорту і турызму з 1 студзеня 2026 года будзе перайменавана ў Міністэрства спорту[2].
Падначаленыя арганізацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва
- Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр спорту
- Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры
- Рэспубліканская дзяржаўная вучэльня алімпійскага рэзерву
- Дзяржаўная ўстанова «Белспортзабеспячэнне»
- Навукова-тэхнічнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Кампак»
- Нацыянальныя спартыўныя латарэі
- Рэдакцыя газеты «Спартыўная панарама»
- Чыжоўка-Арэна
- Рэспубліканскі цэнтр алімпійскага рэзерву па гандболе
Кіраўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Мікалаевіч Рыжанкоў (20 лістапада 1995 года — 12 снежня 1996 года);
- Уладзімір Іосіфавіч Макейчык (13 студзеня 1997 года — 16 сакавіка 1998 года);
- Мікалай Канстанцінавіч Ананьеў (16 сакавіка 1998 года — 16 красавіка 1999 года);
- Яўген Мікалаевіч Ворсін (16 красавіка 1999 года — 23 студзеня 2003 года);
- Юрый Леанідавіч Сівакоў (23 студзеня 2003 года — 6 ліпеня 2005 года);
- Аляксандр Уладзіміравіч Грыгараў (6 ліпеня 2005 года — 26 чэрвеня 2009 года);
- Алег Леанідавіч Качан (26 чэрвеня 2009 года — 28 кастрычніка 2012 года);
- Аляксандр Ігаравіч Шамко (31 кастрычніка 2012 года — 15 лютага 2018 года);
- Сяргей Міхайлавіч Кавальчук (5 сакавіка 2018 года — цяперашні час).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год (руск.)(недаступная спасылка). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (31 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2018. Праверана 21 красавіка 2018.
- ↑ Указ ад 10 верасня 2025 года № 329
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Міністэрства спорту і турызму Беларусі Архівавана 2 красавіка 2018. (бел.)