Сефардская мова
| Ладзіна | |
|---|---|
| | |
| Саманазва | לאדינו Ladino |
| Краіны | Ізраіль, Турцыя, ЗША, Мексіка, Бразілія, Францыя, Грэцыя, Паўночная Македонія, Марока, Сербія, Балгарыя |
| Рэгіёны | Еўразія, Амерыка |
| Арганізацыя, якая рэгулюе | Нацыянальнае ўпраўленне па ахове культурнай спадчыны на сефардскай мове ў Ізраілі |
| Агульная колькасць носьбітаў | больш за 1 млн |
| Статус | сур’ёзная пагроза[d][1] |
| Класіфікацыя | |
|
Індаеўрапейскія мовы |
|
| Пісьменнасць | лацінскае пісьмо, Hebrew-script-based alphabet[d] і кірыліца |
| Моўныя коды | |
| ДАСТ 7.75–97 | лад 363 |
| ISO 639-1 | — |
| ISO 639-2 | lad |
| ISO 639-3 | lad |
| WALS | lno |
| Atlas of the World’s Languages in Danger | 374 і 2165 |
| Ethnologue | lad |
| ELCat | 3444 |
| IETF | lad |
| Glottolog | ladi1251 |
Сефа́рдская мова (вядомая таксама як яўрэйска-іспанская, ладзі́на, джудзека, спаньёль, жудзезма, хебранея) — мова сефардаў, адна з яўрэйскіх моў. Адносіцца да ібера-раманскай падгрупы раманскіх моў. Сефардская мова з’яўляецца фактычна працягам ранне-яўрэйска-кастыльскага дыялекту, які ўключыў у сябе носьбітаў і рысы астатніх яўрэйскіх ібера-раманскіх дыялектаў. Мова выкарыстоўвае ўласную сістэму арфаграфіі.
Пачатак утварэння гэтага адгалінавання іспанскай мовы звязаны з выгнаннем з Іспаніі ў 1492 годзе яўрэяў, што рассяліліся галоўным чынам на тэрыторыі Асманскай імперыі, у Паўночнай Афрыцы, затым у Партугаліі, Італіі, Грэцыі, Балгарыі, Румыніі, Палесціне і інш. Знаходзячыся ва ўмовах іншамоўнага асяроддзя і не маючы статусу афіцыйнай, сефардская мова да гэтага часу захоўвае рысы (галоўным чынам у фанетыцы) іспанскай мовы канца XV ст. Функцыянуе як гутарковая мова, праяўляе прыкметы вымірання.
Распаўсюджаная ў Ізраілі, асобных раёнах Турцыі, Грэцыі, Чарнагорыі, Сербіі, Румыніі, Балгарыі. Колькасць носьбітаў складае каля 100 тыс. чалавек. Дыялектнае дзяленне звязана з краінамі пражывання носьбітаў. Асноўныя дыялектныя варыянты — турэцкі, румынскі, югаслаўскі.
У 1996 годзе Кнэсет прыняў закон аб стварэнні Нацыянальнага ўпраўлення па ахове культурнай спадчыны на сефардскай мове.
Зноскі
- ↑ http://www.unesco.org/languages-atlas/en/atlasmap/language-id-2165.html Праверана 28 жніўня 2017.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
