Кільмэс
| Кільмэс | |
| Дата заснаваньня: | 1666 |
| Краіна: | Аргентына |
| Вышыня: | 17 м н. у. м. |
| Насельніцтва: | |
| Тэлефонны код: | 011 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 34°43′0″ пд. ш. 58°16′0″ з. д. / 34.71667° пд. ш. 58.26667° з. д.Каардынаты: 34°43′0″ пд. ш. 58°16′0″ з. д. / 34.71667° пд. ш. 58.26667° з. д. |
Кільмэс на мапе Аргентыны Кільмэс | |
Кі́льмэс (па-гішпанску: Quilmes) — горад у правінцыі Буэнас-Айрэс у Аргентыне. Знаходзіцца за 17 км ад сталіцы краіны на беразе Ля-Пляты. Горад быў заснаваны ў 1666 годзе і на сёньня ёсьць цэнтрам аднайменнай акругі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кільмэсы былі карэннымі тубыльцамі, насяляючы ваколіцах сучаснага Тукуману. У XVII стагодзьдзі, пасьля неаднаразовых спробаў гішпанскіх захопнікаў атрымаць кантрол над іхняй зямлёю, кільмэсы былі разьбітыя і вымушаныя былі пасяліцца ў абмежаванай калёніі блізу Буэнас-Айрэса. Такім чынам, паселішча было заснаванае ў 1666 годзе. Падарожжа ў 1000 км з ваколіцаў Тукуману было зробленае пехатою, у выніку чаго сотні кільмэсаў загінулі. Калёнія была пакінутая да 1810 году і стала горадам-прывідам. Зямля была разьмеркаваная на надзелы, і ў 1818 годзе быў заснаваны горад Кільмэс, які пазьней заквітнеў падчас хвалі іміграцыі ў Аргентыну ў канцы XIX стагодзьдзя[2].
У час першага брытанскага ўварваньня, якое доўжылася 46 дзён у 1806 годзе, брытанцы рушылі з Мантэвідэо праз Кільмес і адтуль выправіліся ў Буэнас-Айрэс, дзе былі разьбітыя і выгнаныя з краіны. У Кільмэсе таксама жылі брытанскія імігранты. Гэтак Хуан Кларк, які нарадзіўся ў ангельскім Ёркшыры, быў абраны галавою грамады ў 1855 годзе[3]. Кларкі былі ўладальнікамі зямлі ў месьце ды былі шчыльна павязаныя з ірляндзкай і шатляндскай супольнасьцямі, якія пачалі засяляць рэгіён з 1830-х гадоў[4]. У 1898 годзе ў месьце быў заснаваны каледж Сьвятога Георгія, якой кіраваў пастар Джозэф Томас Стывэнсан[5]. Разьвіцьцё гораду паскорылася падчас хвалі іміграцыі ў Аргентыну ў канцы XIX стагодзьдзя, і Кільмэс разглядаўся як месца для новай сталіцы правінцыі падчас фэдэралізацыі Буэнас-Айрэсу ў 1880 годзе. У 1943 годзе на ўсходнім ускрайку гораду была створаная база вайскова-паветранных сілаў Аргентыны. У 1944 годзе пачаў працу першы ў краіне авіяцыйны завод.
Уласна Кільмэс падзяляецца на дзьве асноўныя часткі, усходняю і заходняю, якія разразаюцца чыгуначнымі лініямі. Усходні Кільмэс мае некалькі больш заможных раёнаў і бізнэсовы раён, але далей на ўсход кварталы робяцца ўсё больш зьбяднелымі, а недалёка ад ракі стаяць вялікія трушчобы. Гэтыя раёны часта пакутуюць ад моцных паводак.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://www.estadistica.ec.gba.gov.ar/dpe/images/Poblaci%C3%B3n_4.pdf
- ^ «Quilmes, Argentina». Track Stick.
- ^ «Historia de Quilmes desde sus orígenes hasta 1941». José Alcides Craviotto.
- ^ «Inmigración y agricultura en la época de Rosas». Editorial El Coloquio.
- ^ «The History of St. George’s College, Quilmes, Argentina». Joseph Thomas Stevenson.