Крушыняны
| Крушыняны | |
| польск. Kruszyniany | |
| Краіна: | Польшча |
| Ваяводзтва: | Падляскае |
| Павет: | Сакольскі |
| Гміна: | Крынкі |
| Насельніцтва: | 83 чал. (2011) |
| Часавы пас: | UTC+1 |
| летні час: | UTC+2 |
| Тэлефонны код: | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс: | 16-100 |
| Нумарны знак: | BSK |
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°10′43.36″ пн. ш. 23°48′49.14″ у. д. / 53.1787111° пн. ш. 23.81365° у. д.Каардынаты: 53°10′43.36″ пн. ш. 23°48′49.14″ у. д. / 53.1787111° пн. ш. 23.81365° у. д. |
Крушыняны на мапе Польшчы Крушыняны | |
Крушыня́ны (па-польску: Kruszyniany) — вёска ў Сакольскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Вёска ўваходзіць у склад гміны Крынкі. Адна зь дзьвюх татарскіх вёсак у Сакольскім павеце. Знаходзіцца за 3 км на захад ад беларускай граніцы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кароль Ян Сабескі падараваў татарам вёскі Крушыняны, а таксама вёскі Нятупа і Лужаны (як частку вёсак Панятовічы) за ўдзел у вайне з туркамі, паводле ж легенды — за выратаваньне ў 1683 годзе каралеўскага жыцьця ў бітве пад Парканамі[1].
У 1940—1945 гадах цэнтар Крушынянскага сельсавету Крынкаўскага раёну Беластоцкай вобласьці БССР, з 20 верасьня 1944 году — Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці.
16 жніўня 1945 году перададзены ў склад Польскай Народнай Рэспублікі[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1980 годзе ў вёсцы пражывалі 289 чалавек, зь іх 33 — мусульмане, астатнія ж каталікі і праваслаўныя.
У 2006 годзе ў вёсцы пражывала каля 160 чалавек. У 2011 — 83 чалавекі. Размаўляюць на польска-беларускай зьмяшанай гаворцы.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Крушынянскі мячэт (18 ст.) — адзін з найстарэйшых мячэтаў у Польшчы, рэгістрацыйны нумар: A-62, 03/11/1960 год.
- Татарскія могілкі (17 ст.) рэгістрацыйны нумар: A-63, 31.12.1986 год[3].
- Праваслаўная царква Сьвятой Ганны
-
Крушыняны
-
Мячэт
-
Праваслаўная царква Сьвятой Ганны
-
Татарскія могілкі
-
Татарскія могілкі
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пятрусь Макаль (1932—1996) — беларускі паэт, драматург, перакладчык.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Эўрапейскія беларусы. Джанэта Багдановіч, якая адрадзіла татарскую вёску і частавала брытанскага прынца
- ^ Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- ^ Narodowy Instytut Dziedzictwa: Rejestr zabytkow nieruchomych — wojewodztwo podlaskie.