Каратэ па-польску
| Каратэ па-польску | |
| па-польску: Karate po polsku | |
| Жанр | драматычны фільм |
|---|---|
| Рэжысэр | |
| Сцэнарыст | |
| У ролях | Эвард Жэнтара Міхал Анёл Дарота Камінская Збігнеў Бучкоўскі Ежы Трэля |
| Кампазытар | |
| Апэратар | |
| Мастак | Teresa Barska[d] |
| Вытворчасьць | Задыяк |
| Дата выхаду | травень 1983 |
| Працягласьць | 88 хв. |
| Краіна | ПНР |
| Мова | Польская |
| Старонка на IMDb | |
«Каратэ па-польску»[2] (па-польску: Karate po polsku) — эратычны фільм рэжысэра Вайцеха Войціка, зьняты ў 1982 годзе ў ПНР.
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Летам 1978 году двое мужчын Пётра Р. і Міхал Шчэрбец едзе на паўночы-ўсход ПНР. Яны прыехалі ў вёску, каб маляваць на сьценах касьцёлу. Перад пачаткам работы маладыя людзі едуць на чыгуначны прыпынак, каб сустрэць маладую жанчыну Дароту. Яна сяброўка і жонка аднаго з маладых мужчын па імю Пётра. Усе трое жывуць у месьце, а для іх вёска — месца для адпачынку. Жыцьцё на вёсцы не падыходзіць для адпачынку. Яны знаёмяцца зь мясцовымі насельнікамі. Сярод іх былі маладыя мужчыны, якія займаліся дробнымі правапарушэньнямі: незаконная лоўля рыбы, самагонаварэньне і г.д. Яны б'юць сваіх аднавяскоўцаў і зьдзекваюцца зь іх. Новыя асобы зь места адразу пачалі цікавіць злачынцаў. Маладая жанчына вабіць Рамана Сьціпуру, правадыра зграі злачынцаў. Па-ціху правадыр і яго таварыш па злачынствах бачыць голую маладую жанчыну, якая загарае на возеры. Яна яму падабаецца. Пад канец стужкі зграя паланіла дзьвюх мужчын і правадыр зграі сілай зацягвае жонку Пятра ў дом. Стрый (завуць яго Капітан) правадыра зграі ўзяў стрэльбу і прымушае адпусьціць мяшчанаў. Пётра кідаецца на правадыра і забівае яго ударам каратыста. Капітан імгненна страляе ў Пятра і забівае яго.
Вобразы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Эвард Жэнтара — Пётра Р.
- Міхал Анёл — Міхал Шчэрбіц
- Дарота Камінская — Дарота, жонка Пятра
- Збігнеў Бучкоўскі — Раман Сьціпура
- Ежы Трэля — Капітан, стрый Рамана Сьціпуры, колішні член АК
Былі іншыя ўдзельнікі ў стужцы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зьмест (пол.)
- Фільмвэб
- Айэмдыбі
- Здымкі зь кіно