Казімір Канстанцін Плятэр
| Казімір Канстанцін Плятэр | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Kazimierz Konstanty Plater | |||||||
| | |||||||
| Герб «Плятэр» | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Іахім Храптовіч | ||||||
| Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Тадэвуш Білевіч | ||||||
| Пераемнік | Юзаф Вінцэнт Плятэр | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
5 жніўня 1749 |
||||||
| Смерць |
4 жніўня 1807[1][2] (57 гадоў) |
||||||
| Род | Плятэры | ||||||
| Бацька | Канстанцін Людвік Плятэр | ||||||
| Маці | Аўгуста з Агінскіх[d] | ||||||
| Жонка | Ізабела Людвіка з Борхаў[d] | ||||||
| Дзеці | Разалія з Плятэраў[d], Людвік Плятэр[d], Міхал Плятэр[d], Станіслаў Плятэр[d] і Канстанцін Плятэр[d] | ||||||
| Член у | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Казімір Канстанцін Плятэр (Броэль-Плятэр) (1749 — 4 жніўня 1807) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын Канстанціна Людвіка Плятэра, троцкага кашталяна, і Аўгусты Агінскай, дачкі троцкага ваяводы Юзафа Тадэвуша Агінскага.
У 1787 прызначаны абозным ВКЛ, але не прыняў пасады, кашталян троцкі ў 1790—1793, падканцлер ВКЛ з 1793; член Пастаяннай Рады ў 1776—1788 і 1793—1794.
Адзін з актыўных дзеячаў Таргавіцкай канфедэрацыі. У 1774 заснаваў у Кальніку родавую камандорыю Мальтыйскага ордэна.
Аўтар дзённікаў падарожжа караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Канеў на сустрэчу з Кацярынай II у 1787 і падарожжа ў Пецярбург у 1792 (выдадзены Ю. І. Крашэўскім у 1860 і 1859), публіцыстычных твораў.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Ажаніўся з Ізабеляй Людвікай Борх, дачкой вялікага кароннага канцлера Ян Анджэя Борха. У шлюбе нарадзіліся дзеці Людвік, Міхал, Канстанцін, Ян, Казімір, Станіслаў і Генрык. З іх Міхал, узяўшы шлюб з апошняй прадстаўніцай роду баронаў Зіберг цу Вішлінг (Ізабеляй Аленай), прыняў на сябе і нашчадкаў прозвішча Плятэр-Зіберг.
Зноскі
- ↑ Kazimierz Konstanty Plater (Broel-Plater) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 166.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вяроўкін-Шэлюта У. Плятэры // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 443. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Нарадзіліся 5 жніўня
- Нарадзіліся ў 1749 годзе
- Нарадзіліся ў Любушскім ваяводстве
- Памерлі 4 жніўня
- Памерлі ў 1807 годзе
- Памерлі ў Віленскай губерні
- Плятэры
- Таргавіцкія канфедэраты
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
- Асобы
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Падканцлеры літоўскія
- Кашталяны троцкія
- Канфедэраты Чатырохгадовага сойма