Жэмайце
| Юлія Бенюшэвіч-Жымонт | |
| па-летувіску: Julija Beniuševičiūtė-Žymantienė | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | Юлія Бенюшэвіч |
| Псэўданімы | Жэмайце, Жэмойтка |
| Нарадзілася | 4 чэрвеня 1845 |
| Памерла | 7 сьнежня 1921 (76 гадоў) |
| Пахаваная | |
| Дзеці | Antanas Žymantas[d] |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьніца |
| Жанр | рэалізм |
| Мовы | летувісая/жэмойцкая, польская |
| Дэбют | 1894 |
| Значныя творы | Marti (1896), Topylis (1897) |
| Подпіс | |
Жэма́йце (па-летувіску: Žemaitė), сапраўднае імя: Юлія Бэнюшавічýце-Жыманцене (лет. Julija Beniuševičiūtė-Žymantienė (або Юлія Бенюшэвіч-Жыманта); 4 чэрвеня [ст. ст. 23 траўня] 1845, паводле іншых зьвестках 31 (19) траўня[2] або 12 чэрвеня (31 траўня)[3]; маёнтак Буканты, каля места Плунгяны, Жмудзь, цяпер Летува — 7 сьнежня 1921, Мар’ямпаль, Летува) — летувіская пісьменьніца, драматургіня, асьветніца. Адна з галоўных удзельніцаў Летувіскага нацыянальнага Адраджэньня напрыканцы 19 — пачатку 20 стагодзьдзяў.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіла зь зьбяднелай шляхты. З 1864 году працавала нянькай і пакаёўкай. У 1865 пабралася шлюбам з былым прыгоньнікам Лаўрынасам Жымантасам. Трыццаць год з мужам займалася сельскай гаспадаркай. Нарадзіла сем дзяцей. Толькі напярэдадні Першай сусьветнай вайны пераехала ў Вільню, дзе актыўна ўдзельнічала ў камітэце па дапамозе ўцекачам. З 1913 па 1915 гады рэдагавала газэту Жамойцкае жыцьцё (Lietuvos žinias). У 1916 годзе паехала ў ЗША для збору грошай на дапамогу пацярпелым у вайне. Вярнулася ў Летуву і ў 1921 годзе памерла ад пнэўманіі ў Мар’ямпалі[4].
Псэўданім
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Псэўданім Жэмайце ўзьнік дзякуючы мовазнаўцу Ёнасу Яблонскісу. У 1894 годзе пад уплывам пісьменьніка Повіласа Вышынскіса Юлія Жыманцене напісала першае апавяданьне «Сватаньне», якое даслалі Ё. Яблонскісу і Г. Пяткявічайце-Біце. Яны надрукавалі яго пад іншай назвай — «Восеньскі вечар» (па-летувіску: Rudens vakaras) ў Летувіскім каляндары 1895 году. З прапановы Ё. Яблонскаса рэдакцыя падпісала твор імем Жэмайце (то бок жамойтка, жмудзінка), бо апавяданьне было напісана на жамойцкай гаворцы[5]. Так мянушка сталася псэўданімам пісьменьніцы.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пакінула больш за 350 твораў (аповесьці, апавяданьні, нарысы, п’есы і артыкулы)[6]. Належыла да рэалістычнай літаратурнай плыні. Крытыкавала апалячаных летувісаў, рэлігійнікаў, царскую ўладу і Думу, за што ў 1915 годзе на два тыдні трапіла ў турму Лукішкі. Шмат пісала ў падтрымку жаночай эмансыпацыі. Шмат увагі надавала апісаньню жыцьця жанчыны. У творах пераважаюць нэгатыўныя жыцьцёвыя апісаньні, апавяданьні эпічныя, іранічныя[7].
Па-беларуску некалькі апавяданьняў ("За зачыненымі аканіцамі" і "Верны пёс") пісьменьніцы ў перакладзе Ў. Гарбацкага публікаваліся ў 2021 годзе ў "Новым Часе"[8].
Сьпіс твораў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Апавяданьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Laimė nutekėjimo (1896—1898)
- Marti (1896)
- Petras Kurmelis (1896—1898)
- Topylis (1897)
- Neturėjo geros motynos (1895)
- Sutkai (1891)
- Sučiuptas velnias (1898)
- Paveikslai (1899—1901)
П’есы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Trys mylimos (1897)
- Piršlybos (1898)
- Mūsų gerasis (1899)
- Valsčiaus sūde (1900)
-
Дом у Буканты, дзе нарадзілася і расла Юлія Бэнюшавічуце
-
Дом, адзначаны мэмарыяльнай дошкай, у якім Жэмайце жыла ў 1913 годзе (вуліца Л. Стуакас-Гуцявічаўс, 5)
-
Дошка на доме ў Вільні, дзе пісьменьніца жыла ў 1913—1914 гадох (вуліца Басанавічаўс, 19)
-
Рукапіс Жэмайце
-
Жэмайце на паштовай марцы СССР, 1956 год
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ Довейка, К. Жемайте Краткая литературная энциклопедия. ФЭБ. Праверана 2016-12-15 г.
- ^ Довейка, К. Жемайте Большая советская энциклопедия Праверана 2016-12-15 г.
- ^ Rasa Gečienė, Ugningos prigimties Žemaitė anksti ištekėjo ir pagimdė 7 vaikus, tačiau tikrą meilę pažino tik perkopusi per 60 metų, у Moteris, https://www.moteris.lt/lt/psichologija/g-58440-ugningos-prigimties-zemaite-anksti-istekejo-ir-pagimde-7-vaikus-taciau-tikra-meile-pazino-tik-perkopusi-per-60-metu
- ^ Valstybinė grožinės literatūros leidykla. «Žemaitė gyvenime ir kūryboje» Vilnius, 1956 m.
- ^ Viktorija Daujotytė, Žemaitė, Nuostabos laukas, https://web.archive.org/web/20210920043040/http://www.xn--altiniai-4wb.info/files/literatura/LG00/Viktorija_Daujotyt%C4%97._%C5%BDemait%C4%97.LG8702A.pdf
- ^ Brigita Speičytė, Žemaitė, https://web.archive.org/web/20200702154816/http://www.xn--altiniai-4wb.info/index/details/1107
- ^ Уладзіслаў Гарбацкі (2021-12-07) Феміністка ў хустцы. Памяці летувіскай пісьменніцы Жэмайце (бел.) Новы час Архіўная копія