Перайсьці да зьместу

Дэмаграфія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дэмаграфічная піраміда папуляцыі чалавецтва з 1950 па 2100 гады.

Дэмагра́фіягрэцкай demos — народ, насельніцтва) — галіна навукі, якая вывучае дынаміку зьмены насельніцтва, ягоную геаграфію, структуру, шчыльнасьць, узроставы і плоцевы склад, колькасную дынаміку.

Дэмаграфічны аналіз вывучае і вымярае памеры і дынаміку папуляцыяў. Ён можа ахопліваць цэлыя грамадзтвы або групы, вызначаныя такімі крытэрамі, як адукацыя, нацыянальнасьць, рэлігія і этнічная прыналежнасьць. У навучальных установах дэмаграфію звычайна разглядаюць як галіну сацыялёгіі, хоць існуе шэраг незалежных дэмаграфічных катэдраў[1]. Мэтады дэмаграфічнага аналізу былі ў першую чаргу распрацаваныя дзеля вывучэньня папуляцыяў чалавека, але распаўсюджваюцца на розныя вобласьці, дзе дасьледнікі хочуць ведаць, як папуляцыі сацыяльных суб’ектаў могуць зьмяняцца зь цягам часу праз працэсы нараджэньня, сьмяротнасьці і міграцыі. У кантэксьце біялягічных папуляцыяў чалавека дэмаграфічны аналіз выкарыстоўвае адміністрацыйныя запісы дзеля распрацоўкі незалежнай ацэнкі колькасьці насельніцтва[2]. Ацэнкі дэмаграфічнага аналізу часта лічацца надзейным стандартам для ацэнкі дакладнасьці інфармацыі перапісу, сабранай у любы час. У сфэры працоўнай сілы дэмаграфічны аналіз выкарыстоўваецца дзеля ацэнкі памераў і плыняў папуляцыяў работнікаў. У папуляцыйнай экалёгіі ўвага надаецца нараджэньню, сьмяротнасьці, міграцыі і іміграцыі асобінаў у папуляцыі жывых арганізмаў. Дэмаграфічны аналіз выкарыстоўваецца ў самых розных кантэкстах. Напрыклад, ён часта выкарыстоўваецца ў бізнэсовых плянах дзеля апісаньня папуляцыяў, павязанай з геаграфічным месцазнаходжаньнем бізнэсу.