Дзяніс Шмыгаль
| Дзяніс Шмыгаль лац. Dzianis Šmyhaĺ | |
| па-ўкраінску: Денис Анатолійович Шмигаль | |
| Міністар абароны Ўкраіны | |
|---|---|
| 17 ліпеня 2025 — цяперашні час | |
| Прэзыдэнт | Уладзімер Зяленскі |
| Папярэднік | Рустам Ўмераў |
| 18-ы прэм’ер-міністар Украіны | |
| 4 сакавіка 2020 — 17 ліпеня 2025 | |
| Прэзыдэнт | Уладзімер Зяленскі |
| Папярэднік | Аляксей Ганчарук |
| Наступнік | Юлія Сьвірыдзенка |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 15 кастрычніка 1975 (50 гадоў) |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Узнагароды | |
Дзяніс Шмыгаль (па-ўкраінску: Денис Анатолійович Шмигаль; нар. 3 сакавіка 1975, Львоў, УССР) — украінскі дзяржаўны дзеяч, Міністар абароны Ўкраіны (з 17 ліпеня 2025 году), былы Прэм’ер-міністар Украіны (4 сакавік 2020 – 17 ліпеня 2025).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Львоўскую палітэхніку, інжынжэр-эканаміст (1997). Вучыўся і стажыраваўся за мяжой. У 2000-х гадах займаўся бізнэсам. Кар’еру на дзяржаўнай службе пачаў у 2009 годзе, да 2013 году працаваў у Львоўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі. У 2014 годзе стаў намесьнікам начальніка ўпраўленьня Міністэрства даходаў у Львоўскай вобласьці.
У 2015—2017 гадах працаваў на розных кіроўных пасадах у гандлёва-вытворчых і энэргетычных кампаніях. Са жніўня 2019-га да лютага 2020 году ўзначальваў Івана-Франкоўскую абласную дзяржаўную адміністрацыю. З 4 лютага па 4 сакавіка 2020 году — намесьнік Прэм’ер-міністра Ўкраіны, Міністар разьвіцьця супольнасьцяў.
4 сакавіка 2020 году прызначаны Прэм’ер-міністрам Украіны.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
| |||||||||||||