Даўбучкі
Вёска
Даўбучкі
| ||||||||||||||||
Даўбучкі (трансліт.: Daŭbučki, руск.: Довбучки), часам Даўбуцішкі — былая вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіла ў склад Сінькоўскага сельсавета. Знаходзіцца за 15 км на поўдзень ад горада Смаргонь.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паселішча ўпершыню згадваецца ў канцы XVI стагоддзя ў інвентары пад назвай Далбуцішкі, ва ўладанні Алікеча Бекгімовіча, адносілася да аднаймённага маёнтка[1]. Насельніцтва двароў маёнтка складалі татары[2]. У дакументах сустракаліся назвы: Далбуцішкі, Далбуцінскае, Даўбуцішкі, Даўбучкі[3]. Уваходзіла ў Ашмянскі павет Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[4]. Знаходзілася адна з найстарэйшых татарскіх асад паміж Мысай і Беніцай[5]. У другой палове XVIII — першай палове XIX стагоддзяў уласнасць Крычынскіх, Талькоўскіх[6]. У пачатку XX стагоддзя ваколіца з млынам Талькоўскага была ў Беніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1905 годзе ў вёсцы быў 31 жыхар (16 мужчын, 15 жанчын)[3].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
У вёсцы знаходзілася мячэць, якую перавезлі ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Лакотка А. І. 1994, с. 65.
- ↑ Лакотка А. І. 1994, с. 67.
- ↑ а б Лакотка А. І. 1994, с. 72.
- ↑ Лакотка А. І. 1994, с. 68.
- ↑ Лакотка А. І. 1994, с. 70.
- ↑ Doubuciszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. — S. 433.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лакотка А. І. Паміж аколіц і крутых пагоркаў // Бераг вандраванняў, ці Адкуль у Беларусі мячэці. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — С. 64—73. — 143 с. — ISBN 5-343-01454-2.
- Міскевіч Сяргей. Кніга памяці. Даўбуцішкі. — Мінск, 2021. — 72 с.
- Doubuciszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. — S. 433.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Даўбучкі