Гільём Святы
| Гільём Святы | |
|---|---|
| фр.: Guillaume de Gellone | |
| | |
| Дата нараджэння | не раней за 750 і не пазней за 755 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 28 мая 813 |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Кананізаваны | 1066 |
| У ліку | каталіцкі святы |
| Дзень памяці | 28 мая |
| Бацька | Thierry IV[d] |
| Маці | Алдана[d] |
| Жонка | Cunegunda d'Austràsia[d] і Guitburga[d] |
| Дзеці | Бернар Септыманскі[d], Gaucelm[d], Teodoric III d'Autun[d], Gerberga[d], Héribert[d] і Бера[d] |
Святы Гільём, Гільём д'Ара́нж, Гільём з Тулу́зы (фр.: Guillaume d'Orange, 750 — 28 мая 812 гг.) — франкскі ваенны і палітычны дзеяч, герой французскага сярэдневяковага эпасу, святы Рымска-каталіцкай царквы. Дзень шанавання — 28 мая.
Гільём быў стрыечным братам Карла Вялікага. У 790 г. атрымаў тытул графа Тулузы. У 793 г. пацярпеў паражэнне ад пірэнейскіх мусульман пад Нарбонай, але не даў магчымасці ворагам прасоўвацца далей ў Франкскае каралеўства. У 801 г. удзельнічаў у паспяховай аблозе Барселоны.
У 784 г. заснаваў абацтва Аньян. У 806 г. стаў бенедыктынскім манахам і абатам гэтага кляштара. Памёр каля 812 г. Кананізаваны ў 1066 г.
У XI—XII стст. стаў героем эпічнага цыкла французскай паэзіі chansons de geste. Усяго вядома 20 твораў, прысвечаных Гільёму або яго набліжаным. У паэзіі трубадураў разглядаўся як прыклад добрага васала і рашучага рыцара, часам супрацьпастаўляўся Людовіку Святому.