Горліўка
| Горад | |||||
| Горліўка | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Горлівка | |||||
|
|||||
| 48°20′01″ пн. ш. 38°05′33″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Статус | горад абласнога значэння | ||||
| Вобласць | Данецкая | ||||
| Раён | Горліўскі раён[d] | ||||
| Унутраны падзел | 3 раёна | ||||
| Гарадскі галава | Яўген Клеп | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1779 | ||||
| Ранейшыя назвы |
да 1869 — Корсунь |
||||
| Горад з | 1932 | ||||
| Плошча | 422 км² | ||||
| Вышыня над узроўнем мора|Вышыня НУМ | 215 — 316 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | ▲279 879 чалавек (2012) | ||||
| Агламерацыя | 506,5 тыс. чал. (2010) | ||||
| Нацыянальны склад | украінцы, рускія і інш. | ||||
| Афіцыйная мова | украінская | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 6242 | ||||
| Паштовыя індэксы | 84600—84698 | ||||
| Аўтамабільны код | AH / 05 | ||||
| КААТУУ | 1410600000 | ||||
| admin-gorlovka.ru | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Горліўка (укр.: Горлівка) — горад у Данецкай вобласці Украіны. З красавіка 2014 г. горад пад кантролем узброенных падзраздзяленняў Данецкай Народнай Рэспублікай.
Распараджэннем Кабінета міністраў Украіны ад 7 лістапада 2014 г. горад унесены ў Спіс населеных пунктаў, на тэрыторыі якіх органы дзяржаўнай улады Украіны часова не ажыццяўляюць свае паўнаважанні[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя паселішчы ў раёне Горліўкі з’явіліся ў пачатку XVIII ст., тады запарожскімі казакамі і сялянамі-ўцекачамі былі заснаваныя хутары ўздоўж рэк Корсунь, Жалезная і Кадыма. Для умацавання межаў Расійскай імперыі царскі ўрад сфармаваў у другой палове XVIII ст. славяна-сербскія пасялковыя паліцы, у склад якіх увайшлі сербы, харваты, славенцы, якія ўцяклі ад аўстрыйскага прыгнёту, а таксама украінскія і расійскія сяляне і казакі.
Афіцыйнай датай заснавання з’яўляецца 1779 г. Першапачатковай назвай горада быў Гасудараў Пасад, аднак у 1869 г. горад быў пераназваны ў гонар інжынера Пятра Горлава.
Пад час палітычнага крызіса ва Украіне, горад адзін з цэнтраў прарасійскіх выступленняў. У красавіку 2014 г. дыверсійная група сепаратыстаў на чале з І. Безлерам захапіла райаддзел МУС Украіны. Да 30 красавіка сепаратасцкія ўзброенныя падраздзяленні кантралявалі ўсе адміністрацыйныя будынкі гораду. З 20 ліпеня да 6 верасня ў горадзе адбыліся жорсткія баі, у выніку якіх, часткам і падраздзяленням Узброенных сіл Украіны не ўдалося вызваліць горад.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]
Барнслі, Англія
Буфала, штат Нью-Ёрк, ЗША
Пенсакола, штат Фларыда, ЗША
Ніжнявартаўск, Ханты-Мансійская аўтаномная акруга, Расія
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Пётр Аляксеевіч Кірычэнка (нар. 1959) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта.
- Сяргей Станіслававіч Раброў (нар. 1974) — украінскі футбаліст і трэнер.
- Дзмітрый Фролавіч Тараскоў (1915—1981) — Герой Савецкага Саюза.
- Васіль Васілевіч Шчарбіна (1914—1942) — Герой Савецкага Саюза.
- Людміла Барысаўна Яфімава (1937—2018) — беларускі харавы дырыжор.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горліўка- Сайт Горліўскага гарадскога савета