Вішынт
Выгляд
| Вішынт лац. Višynt | |
| Wisint | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Wiso + суфікс з элемэнтам -нд- (-nd-) |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Высант |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Вішынт» | |
Вішынт (Высант) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вісанд, Вісант або Вісінт (Wisand, Wisant, Wisint) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -віс- (-віз-, -веш-) (імёны ліцьвінаў Вісігерд, Вісімунт, Вішымут; германскія імёны Wisigard, Wisemund, Vismuot) паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны'[2].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: а бояръ полонскихъ Высантовичов, с тыми Высантовичи (1 верасьня 1518 году)[3].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Агнешка Вішынтава (Вишинтова) — шляхцянка з ваколіцаў Цельшаў, якая мела ў валоданьні зямлю на 1882 год[4]
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Вішынты (Вишинты) у Вількамірскім павеце[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1622—1633.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Описание документов архива западно-русских униатских митрополитов. Т. 1. — СПб., 1897. С. 11.
- ^ Алфавитный список землевладельцев Ковенской губернии. — Ковна, 1882. С. 62.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 159.