Віталь Лютыч
| Віталь Лютыч | ||
| Пазыцыя: | атакавальны абаронца | |
| Рост: | 198 см | |
| Вага: | 90 кг | |
| Грамадзянства: | ||
| Нарадзіўся: | 9 траўня 1992[1] (33 гады) | |
| Клюбная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Клюб | Купал-Раднікі[d] | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
| 2009—2010 | Віталюр-РДВАР | |
| 2010—2013 | Шаўлі[d] | |
| 2013—2016 | Цмокі-Менск | |
| 2016—2017 | Калеў | |
| 2017—2018 | Енісей Краснаярск | |
| 2018—2020 | Цмокі-Менск | |
| 2020—2021 | Самара[d] | |
| 2022—2023 | Ніжні Ноўгарад | |
| 2023—2024 | Златыбар Чаетына[d] | |
| 2024—2025 | Барнавул[d] | |
| 2025— | Купал-Раднікі[d] | |
Віта́ль Лю́тыч (нар. 9 траўня 1992 году, Бяроза) — беларускі баскетбаліст расейскага клюбу «Купал-Раднікі» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Найлепшы баскетбаліст Беларусі 2018 году.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пераможца рэгулярнага сэзону Балтыйскай лігі (2012), паўфіналіст Балтыйскай лігі (2012), паўфіналіст кубку Балтыйскай лігі (2012), паўфіналіст Кубка Летувы (2013). Выступаў за беларускія зборныя ўсіх узростаў (U-16, U-18, U-20). Быў уключаны ў другую сымбалічную зборную чэмпіянату Эўропы ў дывізіёне Б U-20 (2011, 2012) паводле вэрсіі eurobasket.com. За галоўную зборную Беларусі выступае з 2012 году.
У сэзоне 2009—2010 гуляў за беларускі Віталюр-РДВАР. У сэзоне 2010—2011 за летувіскі АБРО-Унівэрсітэт Шаўлі. З 2010 па 2013 гады таксама граў за «Шаўлі» (Летува)[2]. У 2013 годзе заключыў кантракт зь беларускім клюбам «Цмокі-Менск». У 2016-м форвард зьмяніў клюбную прапіску і перайшоў у эстонскі «Калеў», дзе стаў адным зь лідэраў каманды. У матчах Адзінай Лігі ВТБ гулец адзначаўся 14,7 пунктамі і 3,8 падборамі ў сярэднім за 26,29 хвіліны на пляцоўцы. Сэзон 2017—2018 гадоў правёў у краснаярскім «Енісеі». У 19 сустрэчах Лігі ВТБ набіраў у сярэднім 9,3 пункту і зьдзяйсьняў 2,5 падбору за 21,4 хвіліны на пляцоўцы.
У 2018 годзе вярнуўся ў «Цмокі-Менск»[3]. У сэзоне 2020—2021 гадоў выступаў за расейскі клюб «Самара»[4]. Сэзон 2021—2022 гадоў прапускаў праз траўму. У сэзоне 2022—2023 гадоў абараняў колеры расейскага клюбу «Ніжні Ноўгарад»[5][6]. У жніўні 2023 году склаў кантракт з сэрбскім клюбам «Златыбар»[7]. У лістападзе 2024 году перайшоў у расейскі клюб «Барнавул», але ў траўні 2025 году перайшоў у расейскі клюб «Купал-Раднікі».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д Vitali Liutych // FIBA database
- ^ Віталь Лютыч. Сайт «Цмокаў»
- ^ Виталий Лютыч. Нельзя войти в одну реку дважды? Если зовет тренер сборной, то можно Архіўная копія ад 10 кастрычніка 2022 г.
- ^ Виталий Лютыч. Два месяца предсезонной подготовки вылетели в трубу Архіўная копія ад 10 кастрычніка 2022 г.
- ^ Белорус Виталий Лютыч, который пропустил прошлый сезон, подписал контракт с "Нижним Новгородом" Архіўная копія ад 10 кастрычніка 2022 г.
- ^ Виталий Лютыч покидает «Нижний Новгород»(недаступная спасылка)
- ^ Виталий Лютыч продолжит карьеру в сербском «Златиборе»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Віталь Лютыч у Facebook
- Виталий Лютыч: Мой первый тренер — обычный физрук, Сайт «Спортивный Брест», 9-9-2013