Вяпры
| Вяпры лац. Viapry | |
| Дата заснаваньня: | перад 1577 годам |
| Краіна: | Беларусь |
| Вобласьць: | Гомельская |
| Раён: | Нараўлянскі |
| Сельсавет: | Вербавіцкі |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Тэлефонны код: | +375 2355 |
| СААТА: | 3238804036 |
| Нумарны знак: | 3 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 51°33′48″ пн. ш. 29°47′13″ у. д. / 51.56333° пн. ш. 29.78694° у. д.Каардынаты: 51°33′48″ пн. ш. 29°47′13″ у. д. / 51.56333° пн. ш. 29.78694° у. д. |
Вяпры на мапе Беларусі ± Вяпры | |
Вяпры́[1] — былая вёска ў Беларусі, каля ракі Жалоні. Уваходзіла ў склад Вербавіцкага сельсавету Нараўлянскага раёну Гомельскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карона Каралеўства Польскага ў Рэчы Паспалітай
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найраней паселішча згаданае 8 кастрычніка 1577 году[a] ў запісе Юрыя Апанасавіча Фурса, пінскага земскага судзьдзі, жонцы Марыне Юр'еўне з Тышкевічаў, у якой пазычыў 4000 коп літоўскіх грошаў, усіх сваіх добраў, сярод якіх у Кіеўскім павеце — Вуглы і Вяпры[b][3].
10 жніўня 1624 году, на заяву архімандрыта кіева-пячэрскага Елісея Плетэніцкага і капітулы, складзены судовы дэкрэт аб наезьдзе падданых з Жарновічаў пана Мікалая Стэцкага, войта кіеўскага, на манастырскія Вяпры і ўчыненьне там розных гвалтаў[4].
Згодна з падатковым рэестрам 1628 году, з 3 дымоў вёскі Вяпры архімандрыта Пятра Магілы і капітулы Кіева-Пячэрскага манастыра скарб мусіў атрымаць па 3 злотыя, з 2 убогіх халуп па 12 грошаў[5].
10 траўня 1682 году, кароль Ян Сабескі, зважаючы на страту Кіева ў войнах з Расеяй, дзеля чаго добры Кіева-Пячэрскага манастыра пазбавіліся гаспадароў, падараваў іх адміністратару Кіеўскай мітраполіі япіскапу львоўскаму і галіцкаму Іосіфу Шумлянскаму. Надалей яны пазначаліся, як прыналежныя манастыру, хіба намінальна. У пераліку сёлаў япіскапа, складзеным у ліпені т. г., названыя Вяпры, але зь неверагодна вялікай колькасьцю двароў — ажно 40[c][6]. У 1683 годзе, калі добрамі Кіеўскай мітраполіі і Пячэрскай архімандрыі кіраваў чашнік падольскі Самуіл Шумлянскі, брат япіскапа, з 2 дымоў у Вяпрах Пячэрскага манастыра выплачваўся 1 злоты[7].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 1909 год у Вяпрах было 70 двары, а ў іх — 592 жыхары[8].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Вяпры занялі войскі Нямецкай імпэрыі. 9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай і 25 сакавіка Трэцяй Устаўной граматай на ўсіх тэрыторыях расьсяленьня беларусаў была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка. Рэгіён Палесься ад Берасьця да Гомля стаў прадметам перамоваў БНР і УНР[9]. Тым часам Вяпры ў складзе Дзёрнавіцкай воласьці Рэчыцкага павету былі ўлучаныя ў часова створаную 15 чэрвеня Палескую губэрню з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзеяла «варта Ўкраінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[10].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 246.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 137
- ^ Описание архива западнорусских униатских митрополитов (далей: Описание архива). Т. 1. 1470–1700. – С.-Петербург, 1897. № 86
- ^ Źródła dziejowe (далей: ŹD). T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. — Warszawa, 1894. S. 378
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 389, 392
- ^ Архив ЮЗР. Ч. 1. Т. 10. – Киев, 1904. С. 357—363
- ^ Архив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. С. 495
- ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 25
- ^ Лебедзева В. Дыпламатычная місія БНР у перамовах з Украінай (1918 г.) // Беларускі Гістарычны Зборнік — Białoruskie Zeszyty Historyczne. Nr. 15.
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918 – 1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 – 32; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою: український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.