Вусьць-Цылемскі раён
| Вусьць-Цылемскі раён | |
| рас. Усть-Цилемский район, комі-зыр. Чилимдін район | |
| Гімн | «Мы — устьцилёма»[1] |
|---|---|
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | рэспубліку Комі |
| Адміністрацыйны цэнтар | Вусьць-Цыльма |
| Улучае | 11 сельскіх паселішчаў[2] |
| Дата ўтварэньня | 1929 |
| Афіцыйныя мовы | расейская, комі-зыранская |
| Насельніцтва | 19 303 чал. |
| Нацыянальны склад | расейцы, ненцы |
| Канфэсійны склад | стараверы, праваслаўныя |
| Плошча | 42 500 км² |
| Месцазнаходжаньне Вусьць-Цылемскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +4 |
| Тэлефонны код | +7 82141 |
| Код аўтам. нумароў | 11, 111 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Вусьць-Цы́лемскі раён — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.
Геаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раён разьмешчаны на крайнім паўночным захадзе рэспублікі Комі. Мяжуе зь Іжэмскім і Ўдорскім раёнамі, Усінскім мескім паселішчам, а таксама зь некаторымі раёнамі Архангельскае вобласьці і ў прыватнасьці зь Ненецкай аўтаномнай акругай. Плошча раёну складае 42 500 км². На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Пячора, Нерыца, Піжма, Тобыш і Цыльма.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раён утвораны 15 ліпеня 1929 году. У Аўтаномную вобласьць Комі (Зыранаў) не ўваходзіў. У Комі АССР апынуўся толькі пасьля ВАВ.
Дэмаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раён характарызуецца амаль поўнай адсутнасьцю комі-зыранаў. Асноўнае насельніцтва раёну складаюць расейцы (паморы) і ненцы.
Адміністратыўнае ўладкаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У склад раёну ўвходзяць 11 сельскіх паселішчаў.
| Назва | Адміністратыўны цэнтар |
|---|---|
| Ёрміцкае с/п | с. Ёрміца |
| Замежнае с/п | с. Замежная |
| с/п Карові Ручэй | с. Карові Ручэй |
| Нерыцкае с/п | с. Нерыца |
| Наваборскае с/п | с. Новы Бор |
| с/п Окунеў Нос | с. Окунеў Нос |
| Сярэднебугаеўскае с/п | с. Сярэднее Бугаева |
| Уескае с/п | с. Уег |
| Вусьць-Цылемскае с/п | с. Вусьць-Цыльма |
| Хабарыскае с/п | с. Хабарыха |
| Трусаўскае с/п | с. Трусава |
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Маюцца дарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць навакольныя сёлы. Ужываюцца таксама рачны транспарт і сьнегаходы. Аўтамаґістраляў, якія зьвязвалі б раён з цэнтральнымі раёнамі рэспублікі, няма.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вусьць-Цылемскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў