Ворскла
| Ворскла | |
Ворскла | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | Белгародзкая вобласьць |
| Вусьце | Дняпро |
| Краіны басэйну | Украіна, Расея |
| Вобласьці | Палтаўская вобласьць і Сумская вобласьць |
| Даўжыня | 464 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 36,4 м³/с |
| Плошча басэйну | 14700 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 0,3 м/км |
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
Во́рскла — рака ў Сумской і Палтаўскай вобласьцях Украіны, левы прыток Дняпра, упадае ў Днепрадзяржынскае вадасховішча. Даўжыня 464 км, плошча басэйну 14700 км². Бярэ пачатак на заходніх схілах Сярэднярускага ўзвышша, у Белгародзкай вобласьці Расеі. Амаль на ўсім працягу правы бераг даліны круты, узьнёслы, зрэзаны ярамі, левы — нізінны. Рэчышча мае шмат пясчаных перакатаў і кос. Шырокая пойма занятая пераважна лугамі, якія чаргуюцца зь ліставымі лясамі і часам са старыцамі і балотамі. Месцамі ўздоўж ракі шырокая паласа сыпкіх пяскоў. Сярэдні гадавы разыход 28,5 м³/сек. Галоўныя прытокі: Мерла, Каламак — зьлева; Ворскліца — справа.
У 1399 годзе на рацэ адбылася аднайменная бітва. У месцы ўпадзеньня Ворсклы ў Дняпро была разьмешчана адна з найгалоўных казацкіх пераправаў — Перавалочна. Найбуйнейшыя горады: Палтава, Ахтырка, Кабэлякі.
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|