Волька Церахоўская
| Волька Церахоўская | |
| польск. Wólka Terechowska | |
| Першыя згадкі: | 1731 |
| Былая назва: | Волька - Цярэхі |
| Мясцовая назва: | Vilka |
| Краіна: | Польшча |
| Ваяводзтва: | Падляскае |
| Павет: | Гайнаўскі |
| Гміна: | Чаромха |
| Насельніцтва: | 50 чал. |
| Часавы пас: | UTC+1 |
| летні час: | UTC+2 |
| Тэлефонны код: | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс: | 17-240 |
| Нумарны знак: | BHA |
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°33′0″ пн. ш. 23°28′0″ у. д. / 52.55° пн. ш. 23.46667° у. д.Каардынаты: 52°33′0″ пн. ш. 23°28′0″ у. д. / 52.55° пн. ш. 23.46667° у. д. |
Волька Церахоўская на мапе Польшчы Волька Церахоўская | |
Во́лька Церахо́ўская (па-польску: Wólka Terechowska, па-падляску: Vílka) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чаромха.

Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жыхары прысёлку ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Барбары Кузаве). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узгадваецца ў вялікакняскіх інвэнтарах пад назвай Волька — Цярэхі ў 1731 г. Дакумэнты 1786 году сьцьвярджаюць пра існаваньне дзьвёх вёсак — Волькі і Цярэхаў. Пасьля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Кацярына ІІ перадала Вольку зь іншымі вёскамі амелянецкага шляхоцкага ключу сям’і князя Гагарына. У міжваенны пэрыяд прыналежала да гміны Вярховічы Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. 22 і 23 жніўня 1942 году немцы памардавалі 11 мясцовых жыхароў і савецкіх партызанаў[1]. У 1981 — 1984 гадах жыхары пабудавалі тут царкву сьв. Ганны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Nadzieja Sulima (red.), Słownik nazw geograficznych gminy Czeremcha, Czeremcha 2008, s. 111